Сьвяты Хрыстафор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява 1486 г., дзе намаляваны сьв. Крыштап і дзіцё.

Сьвяты́ Хрыстафо́р — сьвяты пакутнік, шанаваны заходняй каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Імя да хрышчэньня — Рэпрэў.

Жыў у 3 стагодзьдзі і пацярпеў за распаўсюджваньне хрысьціянства ў Лікіі каля 250 года, пры рымскім імпэратару Дэцыі Траяне (249251). Па паданьні быў высокага росту, незвычайнай сілы і з зьверападобным тварам. На абразах і фрэсках паказваўся з ваўчынай або сабачай галавой. Імя («Нясучы Хрыста») і іканаграфія, якая паказвае Хрыстафора волатам, нясучым праз струмень бласлаўляючага немаўля, матывуецца адной з легенд. Паводле ёй, волат неймавернай сілы згодзен быў служыць самому магутнаму зямному ўладару, але не мог знайсьці годнага. Пасяліўшыся на беразе ракі, на плячах пераносіў падарожнікаў на іншы бераг. Аднойчы яго папрасіў перанесьці праз раку маленькі хлопчык. Пасярод ракі хлопчык стаў настолькі цяжкі, што Хрыстафор спалохаўся, як бы яны абодва не патанулі. Хлопчык сказаў яму, што ён — Хрыстос і нясе з сабою ўвесь цяжару сьвету.

Дзень памяці пакутніка Хрыстафора ў праваслаўным календары 9 (22) траўня, у каталіцкім календары 24 ліпеня (Нямеччына, Жэмойць), 25 ліпеня (Італія), у эвангелічным — 24 ліпеня. Асабліва паважаецца ў Гішпаніі, дзе да яго малітвамі зьвяртаюцца пры заразных хваробах. Лічыцца апякуном вандроўнікаў. Апякун Вільні, яго выява на гербе горада.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвяты Хрыстафорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў