Сьвідовец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Балотніца, Плотніца (рака).
Рака
Сьвідовец
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кованка
Вусьце Убарць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Жытомірская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 61 км
Плошча басэйну 600 км²
Нахіл воднай паверхні 1,44 ‰

Сьвідо́вец, Сьвідо́ўка, Бало́тніца, Пло́тніца — рака ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 61 км. Плошча вадазбору 600 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,44‰.

Пачынаецца за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Кованка Алеўскага раёну, вусьце каля вёскі Картынічы (раней рака ўпадала ў раку Лохніца — прыток Убарці). На тэрыторыі Беларусі мае каналізаванае рэчышча (даўжыня 16 км). Рака цячэ лясістай мясцовасьцю[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 323

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 323

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]