Сьвіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сьвіна
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Малое Белае
Вусьце Обаль
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Полацкі раён і Віцебская вобласьць
Даўжыня 24 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,9 м³/с
Плошча басэйну 360 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Сьвіна́ — рака ў Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 360 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Выцякае з возера Малое Белае за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Прудок Гарадоцкага раёну, цячэ праз возера Ласосна, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Казьяны Шумілінскага раёну. Цячэ паўночна-ўсходняй часткай Полацкай нізіны, лясістай мясцовасьцю. Прымае прытокі з 47 азёраў, якія займаюць каля 14% вадазбору[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 323—324

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 323—324