Асіпавічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьвіслач-Дах Асіповічы»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Асіпавічы (неадназначнасьць), Асіповічы (неадназначнасьць).
Асіпавічы
Поўная назва па-беларуску: КРЗ (Асіповічы)
па-беларуску: Свіслач-Дах (Асіповічы)
па-беларуску: Свіслач (Асіповічы)
па-беларуску: Асіповічы
Заснаваны 1994
Горад Асіпавічы, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2500
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2023 Першая ліга, 17 месца (паніжэньне)

«Асіпавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Асіпавічаў. Заснаваны ў 1994 годзе. У 1999 годзе клюб выступаў у найвышэйшай лізе, дзе заняў 15 месца і апусьціўся ў першую лігу. У 2003 годзе каманда пад ужо сучаснай назвай трапіла ў другую лігу, дзе і праводзіла большую частку сваёй гісторыі. У 2022 годзе зноўку павярнулася ў першую лігу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе і першапачаткова меў назву КРЗ, пазьней у 1996 годзе атрымаў назву «Сьвіслач-Дах». У 1998 годзе клюб выйшаў у першую лігу, а на наступны год дэбютаваў у найвышэйшай лізе. Выступ у найвышэйшым дывізіёне, аднак, быў нядоўгім, то бок клюб заняў апошняе месца і апусьціўся назад у першую лігу. Найлепшымі бамбардзірамі той каманды былі Сяргей Крот, Ігар Паркулевіч і Максім Самушчык, кожны зь якіх запісаў 4 галы на свой рахунак у чэмпіянаце. «Сьвіслач-Дах» у тым сэзоне двойчы вырагуляў «Маладэчна», а таксама здабыў перамогі над «Тарпэда-Кадзіна» і «Лідай». Праз тры гады ўвогуле апынуўся ў другой лізе. З 2002 году клюб мае сучасную назву.

Гульцы «Асіпавічаў» у матчы Кубка Беларусі супраць «Гомлю».

У сэзоне 2016 году, пасьля доўгіх безвыніковых гадоў у трэцім дывізіёне, «Асіпавічы» сталіся адным з асноўных прэтэндэнтаў на павышэньне ў клясе. Каманда амаль увесь сэзон трымала другое месца ў табліцы і, не зважаючы на няўдалы фініш, здолела захаваць яго паводле вынікаў чэмпіянату і прасунуцца ў першую лігу. Па вяртаньні ў другі дывізіён дружына з пачатку турніру апынулася ў зоне вылету. У другой палове сэзону «Асіпавічы» замацаваліся на перадапошнім месцы і, не зважаючы на барацьбу да апошняга тура, выбылі ў другую лігу. У сэзоне 2018 году ў другой лізе каманда месьцілася ў верхняй частцы табліцы, але не прэтэндавала на прызавыя месцы, і скончыла сэзон на шостым радку. Сытуацыя захавалася і ў сэзоне 2019 году, калі «Асіпавічы» сталі восьмымі.

Паводле вынікаў сэзону 2021 году асіпавіцкі клюб скончыў першынство на пятымі радку і ў пачатку 2021 году атрымалі прапанову заявіцца ў першую лігу замест камандаў, якія адмовіліся ад удзелу, аднак у сакавіку 2021 году клюб вырашыў працягнуць свае выступы ў другой лізе[1]. «Асіпавічы» выйшлі ў плэй-оф другой лігі, дзе ў выніку занялі чацьвертае месца ў атрымалі месца ў першай лізе. У сэзоне 2022 году ў першай лізе клюб быў сярод аўтсайдэраў, аднак за некалькі тураў да фінішу здолеў пакінуць апошні радок і фінішаваць на 12 месцы перад «Баранавічамі».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 26 жніўня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Арсень Кудзін 1995
2 Сьцяг Японіі Нап Косуке Намэката 1999
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Воўкаў 2001
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Жордачкін 2004
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Салавей 2000
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Грынюк 2003
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ільля Цюніс 1994
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Данііл Кавалёў 2001
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Максім Баравік 2002
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Сьледзь (ар. Шахцёр) 2005
11 Сьцяг Узбэкістана Нап Асадбэк Мірзажонаў 2003
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Маліноўскі 1999
14 Сьцяг Віетнаму Нап Суан Ву 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Чабатар 2001
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Яўген Юрын 2004
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Емяльянаў (капітан) 1995
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Емяльянаў 1995
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Арловіч 2002
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Кухцік 2001
21 Сьцяг Расеі ПА Руслан Аскераў 2001
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Марчанка 2004
61 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Самарцаў 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Перапечка (ар. Шахцёр) 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Азараў 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арцём Драздовіч 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Малюцін 2005

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 18 36 8 9 19 47–74 33 1/32
2013 Другая 9 24 5 8 11 28–35 23 1/32
2014 Другая 11 24 9 6 9 32–33 33 1/64
2015 Другая 8 26 12 1 13 48–45 37 1/32
2016 Другая 2 24 13 6 5 50–29 45 1/32
2017 Першая 15 30 6 7 17 30–62 25 1/32
2018 Другая 6 28 11 7 10 51–42 40 1/32
2019 Другая 8 28 10 5 13 32–48 35 1/32
2020 Другая — група Б 3 20 12 1 7 44–35 37 1/32
Другая — фінальны этап 5 10 3 0 7 14–27 9
2021 Другая — Магілёўскі 2 18 12 3 3 60–16 39 1/32
Другая — плэй-оф 4 7 3 2 2 12–12
2022 Першая 12 24 3 4 17 21–53 13 1/16

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]