Сьмілавіцкі мячэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Сьмілавіцкі мячэт
Краіна Беларусь
Мястэчка Сьмілавічы
Каардынаты 53°44′06″ пн. ш. 28°00′35″ у. д. / 53.735° пн. ш. 28.00972° у. д. / 53.735; 28.00972Каардынаты: 53°44′06″ пн. ш. 28°00′35″ у. д. / 53.735° пн. ш. 28.00972° у. д. / 53.735; 28.00972
Канфэсія іслам
Сьмілавіцкі мячэт на мапе Беларусі
Сьмілавіцкі мячэт
Сьмілавіцкі мячэт
Сьмілавіцкі мячэт

Сьмілавіцкі мячэт — помнік архітэктуры XIX ст. у Сьмілавічах. Знаходзіўся ў паўднёвай частцы мястэчка, на Пясковай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1856 годзе сьмілавіцкія татары атрымалі дазвол на будаваньне мячэту[1] на просьбу мясцовага імама Паўтаржыцкага. Пляц пад будоўлю ахвяравалі «на вечныя часы» мясцовыя зямяне Паўліна і Ерастына Манюшкі[2].

У 1937 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мячэт.

18 кастрычніка 1996 году адбылося адкрыцьцё новага будынка мячэту. Грошы на адбудову мячэту ахвяравала сястра Нурыя з Кувэйту, а таксама мясцовыя магамэтане.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лакотка А. Бераг вандраванняў ці адкуль Беларусь. — Менск, 1994. С. 48—49.
  2. ^ Канапацкі І. Крыніцы па гісторыі татар-мусульман Беларусі ў фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (канец ХVIII — пачатак ХХ ст.) // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 24 (2005). С. 172.