Сьняданак у Тыфані (раман)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Сьняданак у Тыфані»
па-ангельску: Breakfast at Tiffany's
Жанр: проза, сацыяльная камэдыя
Аўтар: Трумэн Капотэ
Мова арыгіналу: ангельская
Год напісаньня: 1958
Публікацыя: 1958
Выдавецтва: Random House[d]
Электронная вэрсія

«Сьняда́нак у Ты́фані» — раман амэрыканскага пісьменьніка Трумэна Капотэ, самы знакаміты яго твор[1] . Упершыню выдадзены ў 1958 годзе[2].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі адбываюцца ў Нью-Ёрку[2]. У рамане апісваецца аднагадовае сяброўства маладой 18-19 гадовай дзяўчыны Голі Галайтлі зь безназоўным апавядальнікам. Голі часта наведвае сьвецкія мерапрыемствы ў пошуках багатых і пасьпяховых мужчынаў. Яна падзяляецца з апавядальнікам самымі прынаднымі падрабязнасьцямі свайго жыцьця і адкрытымі меркаваньнямі пра Нью-Ёрк.

Эксцэнтрычную маладую дзяўчыну вабіць сьвет багатых людзей, зіготкіх пераліўнымі агнямі дыямэнтавых калье. Голі кіруецца ў сваіх учынках толькі голасам сэрца. Яна спалучае ў сабе чароўнае абаяньне сапраўднай жанчыны і дзіцячую наіўнасьць. Голі быццам увасабляе ў сабе сутнасьць Нью-Ёрку — гораду, ў якім мары адгароджаны вабнымі вітрынамі крамаў і кавярняў[1].

Экранізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1961 годзе адбылася экранізацыя рамана з Одры Гэпбэрн у галоўнай ролі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Роман Т.Капоте “Завтрак у Тиффани” (рас.) Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  2. ^ а б Завтрак у Тиффани (рас.) Праверана 17 сакавіка 2013 г.