Сьнінскі камень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьнінскі камень
Выгляд на Сьнінскі камень
Найвышэйшы пункт
1005 м
Вышыня 1006 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Гумэннэ
Краіна Славаччына
Горная сыстэма Вігарлат
Сьнінскі камень на мапе Славаччыны
Сьнінскі камень
Сьнінскі камень
Сьнінскі камень

Сьнінскі камень (па-славацку: Sninský kameň) — гара з вышынёй 1005 м над узроўнем мора ў Вігарлаце (Славаччына), дамінуючая вяршыня ў навакольлях Сьніны, у вёскі Зэмплінске Гамрэ над возерам Морске ока. Ахоўваецца як помнік прыроды з 1982 году, агульная плошча 5,52 га. Гара зьяўляецца андэзытавым скальным масівам, які складаецца зь дзьвюх частак — меншага, але больш высокага Малога Сьнінскага камня (1005 м) і большага, але болей нізкага Вялікага Сьнінскага камня (998 м). На скалістыя вяршыні вядуць жалезныя лесьвіцы, зь вёскі Зэмплінске Гамрэ сюды накіроўвае зялёная турыстычная сьцежка, а зь Сьніны — сіняя турыстычная сьцежка, якая вядзе далей празь перавал Тры табле (825 м) да Морскаму оку, а чырвоная турыстычная сьцежка злучае вёску Рэмэтске Гамрэ празь Сьнінскі камень і Нежабэц (1023 м) зь вёскай Подгарадзь. З Морскага ока сюды вядзе і навуковая сьцежка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьнінскі каменьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў