Сьпіска Нова Вэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьпіска Нова Вэс
Spišská Nová Ves
Вуліца ў цэнтры Сьпіскай Новай Вэсі
Вуліца ў цэнтры Сьпіскай Новай Вэсі
Герб Сьпіскай Новай Вэсі
Першыя згадкі: 1268
Краіна: Славаччына
Край: Кошыцкі край
Раён: Раён Сьпіска Нова Вэс
Прыматар: Ян Вольны
Плошча: 66,67 км²
Вышыня: 430 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

38,357
575 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +421 53
Паштовы індэкс: 052 01
Аўтамабільны код: SN
Геаграфічныя каардынаты: 48°57′00″ пн. ш. 20°34′00″ у. д. / 48.95° пн. ш. 20.566667° у. д. / 48.95; 20.566667Каардынаты: 48°57′00″ пн. ш. 20°34′00″ у. д. / 48.95° пн. ш. 20.566667° у. д. / 48.95; 20.566667
Сьпіска Нова Вэс на мапе Славаччыны
Сьпіска Нова Вэс
Сьпіска Нова Вэс
Сьпіска Нова Вэс
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.spisskanovaves.eu/

Сьпіска Нова Вэс, або Сьпіская Новая Вёска (па-славацку: Spišská Nová Ves, па-нямецку: Zipser Neudorf, па-вугорску: Igló) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Горнад ля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XII ст. на месцы Сьпіскай Новай Вэсі зьяўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каляністы і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка разьвіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — сьпіскі гарадзкі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славаччыне.

У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі сьпіскімі гарадамі Сьпіска Нова Вэс была адданая ў якасьці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 году. У 1778 Сьпіск Нова Вэс становіцца сталіцай «16 сьпіскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.

Зараз Сьпіска Нова Вэс — папулярны турыстычны маршрут.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 году горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рыма-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасьці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[1].

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 1 лютага 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіска Нова Вэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў