Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Рэспубліцы Беларусь складаецца з 4 аб’ектаў (на 2015 год), што складае 0.4 % ад агульнага ліку (1121 на 2020 год). 3 аб’екты ўключаны ў сьпіс паводле культурных крытэраў і 1 — па прыродных крытэрах, а таксама ён прызнаны прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, паводле стану на 2015 год, 5 аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які на той момант уваходзіла БССР, ратыфікаваў Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 кастрычніка 1988 году[2]. Аднак першы аб’ект, які знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, быў занесены ў сьпіс у 1992 годзе на 16-й сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, калі краіна набыла незалежнасьць.

Сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1 Белавеская пушча Найбліжэйшы горад: Камянец
Вобласьць: Берасьцейская
(Сумесна з Польшчай)
1979, 1992 33 vii
2 Мірскі замак Мястэчка: Мір
Вобласьць: Гарадзенская
XVI—XVII стагодзьдзі 2000 625 ii, iv
3 Геадэзічная дуга Струвэ (5 пунктаў) Вобласьці: Гарадзенская, Берасьцейская
(Сумесна з Нарвэгіяй, Швэцыяй, Фінляндыяй, Расеяй, Эстоніяй, Латвіяй, Летувой, Малдовай, Украінай)
XIX ст. 2005 1187 ii, iii, vi
4 Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы Горад: Нясьвіж
Вобласьць: Менская
XVI ст. 2005 1196 ii, iv, vi

Кандыдаты ў сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс кандыдатаў. У дадзеным сьпісе зьмешчаны аб’екты, прапанаваныя ўрадам Беларусі ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэры
1 Аўгустоўскі канал Найбліжэйшае паселішча: Сапоцкін
Вобласьць: Гарадзенская
XIX ст. 2004 1892 i, iii
2 Культавыя пабудовы абарончага тыпу ў Беларусі, Польшчы і Летуве Вобласьць: Менская, Берасьцейская XVI ст. 2004 1899 i
3 Сафійскі сабор у Полацку Горад: Полацак
Вобласьць: Віцебская
1030—1060 2004 1893 i, ii
4 Калоская царква ў Горадні Горад: Горадня
Вобласьць: Гарадзенская
1183 2004 1895 i, ii
5 Драўляныя цэрквы Палесься Вобласьці: Гомельская, Берасьцейская З XVI ст. 2004 1901 i, ii, iii

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tentative Lists (анг.) Праверана 14 сьнежня 2015 г.
  2. ^ The States Parties — Belarus (анг.). unesco.org (2 сьнежня 2010).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]