Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Босьніі і Герцагавіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У сьпісе Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Босьніі і Герцагавіне значыцца 2 найменьні (на 2014 год), што складае 0,2% ад агульнай колькасьці (1052 на 2016 год). Абодва аб’екты ўключаны ў сьпіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 8 аб’ектаў на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Босьнія і Герцагавіна ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 12 ліпеня 1993 году[2]. Першы аб’ект, разьмешчаны на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны, быў занесены ў сьпіс у 2005 годзе на 29-й сэсіі Камітэту сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэрыі
1 Раён Старога моста ў гістарычным цэнтры гораду Мостар
(па-басьнійску: Stari most)
Горад: Мостар
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
1566 2005 № 946 vi
2 Мост Мэхмет Пашы Саколавіча ў Вішаградзе
(па-басьнійску: Most Mehmed-paše Sokolovića
па-сэрбску: Мост Мехмед паше Соколовића)
Горад: Вішаград
Абшчына: Вішаград
Рэспубліка Сэрбская
1577 2007 № 1260 ii, iv

Папярэдні сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў папярэдні сьпіс. У гэтым сьпісе прыведзены аб’екты, прапанаваныя ўрадам Босьніі і Герцагавіны ў якасьці кандыдатаў на ўнясеньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжаньне Час стварэньня Год даданьня ў сьпіс Крытэрыі
1 Сараева
(па-басьнійску: Sarajevo)
Кантон: Сараеўскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
З 1263 году 1997 906 v
2 Вятрэніца (пячора)
(па-басьнійску: Vjetrenica)
Найбліжэйшае паселішча: Завала
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
2004, 2007[3] 1975 vii, x
3 Прыродна-архітэктурны ансамбль Яйцы
(па-басьнійску: Jajce)
Кантон: Сярэднебасьнійскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
З XV стагодзьдзя 2006 2098 ii, iii, iv, v, vi, vii
4 Старажытнае паселішча Пачыцель
(па-басьнійску: Počitelj)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
З XIV стагодзьдзя 2007 5092 ii, iii, iv, v, vi
5 Прыродна-архітэктурны ансамбль Благай
(па-басьнійску: Blagaj)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
З XVI стагодзьдзя 2007 5280 ii, iii, iv, v, vi, vii
6 Прыродна-архітэктурны ансамбль Блідзіньне
(па-басьнійску: Blidinje)
Кантон: Заходнегерцагавінскі
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
З VII стагодзьдзе да н. э. 2007 5281 i, iii, iv, vi, vii, viii, ix, x
7 Прыродна-архітэктурны ансамбль Столац
(па-басьнійску: Stolac)
Кантон: Герцагавіна-Нярэтванскі
Фэдэрацыя Босніі і Герцагавіны
З XIII тысячагодзьдзя да н. э. 2007 5282 ii, iii, iv, v, vi, vii
8 Сярэдневяковыя магілы («стэчкі»)
(па-басьнійску: Stećaks)
22 аб’екты
Рэспубліка Сэрбская
Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны
XII—XVI стагодзьдзі 2011 5607 ii, iii, vi

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tentative. UNESCO World Heritage Centre. Праверана 4 снежня 2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-20 г.
  2. ^ The States Parties - Bosnia and Herzegovina. unesco.org. Праверана 4 снежня 2010 г. Архіўная копія ад 2012-04-20 г.
  3. ^ Намінавана двойчы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Босьніі і Герцагавінесховішча мультымэдыйных матэрыялаў