Сьпіс прадуктаў Google

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прылада Google на RSA Conference 2008
Гэты артыкул зьяўляецца зборам усіх сэрвісаў Google Inc. Глядзіце таксама Google (неадназначнасьць).

Сьпіс прадуктаў Google зьмяшчае ў сабе ўсе выбітныя кампутарныя, мабільныя і сеціўныя прадукты, нейкалі распрацаваныя ці набытыя Google Inc. У гэтым сьпісе не зьяшчаюцца функцыі і мажлівасьці сэрвісаў (напрыклад, мажлівасьці пошуку Google.

Кампутарныя прадукты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самастойныя праграмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграма для кіраваньня ўласным рахункам на Google AdWords. Дазваляе карыстальнікам праглядаць зьмены рэклямных кампаніяў перад захаваньнем зьменаў у Сеціве.
  • Chrome (Windows XP/Vista, GNU/Linux (Beta), Mac OS X (Beta))
Вэб-браўзэр.
Прыстасаваньне для індэксацыі і пошуку інфармацыі на ўласным кампутары. Мажліва ўсталяваньне Google Gadgets.
Трохмерны шар, на якім зьмяшчаюцца спадарожнікавыя здымкі Зямлі, ГІС-інфармацыя і інш.
  • Gmail/Google Notifier (Mac OS X, Windows 2000/XP)
Паведамляе карыстальніку пра новыя лісты ў Gmail.
  • Pack (Windows XP/Vista)
Набор праграмаў, як створаных Google, гэтак і ад іншых стваральнікаў. Мае ў сабе Google Earth, Google Desktop, Picasa, Google Talk, Google Chrome і іншыя.
  • Photos Screensaver
Скрынсэйвэр-слайдшоў, у складзе Google Pack. Паказвае выявы з жорсткага дыску, ці з RSS- і Atom-стужак.
Упарадкоўвае фатаздымкі і дазваляе іх проста выпраўляць і дадаваць эфэкты.
  • Picasa Web Albums Uploader (Mac OS X)
Прылада для запампоўкі выяваў у Picasa Web Albums. Складаецца з пашырэньня iPhoto і асобнага прыстасаваньня.
  • Quick search box (Windows, Mac OS X)
Невялікае акенца, празь якое можна ўвесьці запыт і атрымаць вынікі пошуку Google, увесьці каманду, якую выканае сыстэма, ці URL, які адчыніцца ў браўзэры. Створана на базе Quicksilver.
VPN-кліент для карыстальнікаў Google WiFi, у якіх не падтрымліваюцца пратаколы WPA ці 802.1x.
  • SketchUp (Mac OS X і Windows 2000/Windows XP)
Проста 3D-рэдактар для стварэньня простых аб’ёмных мадэляў. Мае інтэграцыю з Google Earth.
Прылада для абмена тэкставымі паведамленьнямі і галасавой сувязі. Зьмяшчае ў сабе адначасова і службу і кліента для сувязі са службай, якая выкарыстозвае пратакол XMPP.
  • Visigami (Mac OS X Leopard)
Пошукавая праграма і скрын-сэйвэр, які шукае выявы ў Google Images, Picasa і Flickr.
Рэдактар мэтада ўводу, які канвэртуе тыя іерогліфы, што можна ўвесьці на звычайнай клявіатуры, у звычайныя кітайскія іерогліфы.
Аналягічная Pinyin Input Method прылада для японскае мовы.

Пашырэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступныя прадукты зьяўляюцца пашырэньнямі да праграмаў, напісаных іншымі аўтарамі і кампаніямі.

  • Blogger Web Comments (толькі для Firefox)
Адлюстроўвае камэнтары ў журнале карыстальніка на Blogger.
Карысныя віджэты для Gmail, Blogger і Search History.
Пашырэньне для шэрагу браўзэраў, празь які некаторыя сайты дазваляюць працаваць зь імі нават без доступу ў інтэрнэт.
Адсыланьне SMS, датычных бачнага ўэб-зьмесьціва (толькі для ЗША).
Панэль для браўзэрах, што надае хуткі доступ да розных сэрвсіаў Google, абарону ад фішынгу і ўсплыўных вокнаў і гэтак далей.

Мабільныя прадукты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сеціўныя прадукты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наступнымі прадуктамі можна лёгка скарыстацца праз мабільныя прылады, ці звычайны браўзэр кшталту Firefox.

  • Blogger Mobile
Толькі для мабільных сетак ЗША. Дазваляе рабіць запісы ў свой журнал на Blogger з мабільнае прылады.
  • Calendar
Прагляд усіх падзеяў у Google Calendar з мабільнага прыстасаваньня. Акрамя гэтага, можна лёгка і хутка дадаваць новыя падзеі ва ўласныя каляндар.
  • Gmail
Мабільная вэрсія Google Mail. Google таксама мае адмысловыя мабільныя праграмы, што робіць працу з поштай яшч зручней.
  • News
Мабільная вэрсія Google News са спрошчаным інтэрфэйсам.
  • Google Mobilizer
Робіць любую старонку прыдатнай для прагляду праз мабільныя прылады.
  • iGoogle
Значна спрошчаная вэрсія першапачатковага iGoogle — для мабільнае вэрсіі модулі трэба падбіраць асобна (ня ўсі модулі сумяшчальныя ў мабільнай вэрсіі).
  • Product Search
Адноўленая вэрсія Froogle Mobile.
  • Reader
Google Reader для мабільных прыладаў.
  • Mobile search
Звычайны, як і ў паўнафарматнай вэрсіі, сеціўны пошук па старонках, выявах, а таксама старонках, накіраваных на мабільную аўдыторыю. У выніках дадаткова падаецца спрошчаная, тэкставая, вэрсія кожнага выніку.
  • Picasa Web Albums
Прагляд здымкаў, загружаных у Picasa Web Albums.
  • Google Latitude
Google Latitude — мабільная прылада для геалякацыі, празь якую сябры могуць даведацца, дзе знаходзіцца той ці іншы чалавек.
  • Google Maps Navigation (для Android)
Зручная GPS-навігацыя з галасавым дапаможнікам і пракладаньнем маршрутаў.