Сьпіс тураўскіх князёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьпіс ту́раўскіх князёў — сьпіс князёў, якія кіравалі Тураўскім княствам. У артыкуле прыведзены сьпіс князёў з падзелам паводле дынастыі і пэрыяду кіраваньня.

Першыя князі (980—1054)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Легендарным заснавальнікам Тураву і, такім чынам, першым мясцовым князем паводле «Аповесці мінулых гадоў», быў Тур (памянёны пад 980 г.). Некаторымі дасьледчыкамі (М. Гаўсман[1], У. Ігнатоўскі[2], М. Ермаловіч[3]) называецца братам Рагвалода і, такім чынам, яго васалам. Першым цалкам верагодным князем Турава быў Сьвятаполк, які атрымаў княства ў 988—989 гг. у межах адміністрацыйнай рэформы свайго бацькі (альбо айчыма) Уладзімера Сьвятога. Але, у адрозьненьне ад полацкага князя Ізяслава, які быў сасланы на Полаччыну крыху раней, Сьвятаполк не зрабіўся заснавальнікам мясцовай княжацкай галіны. У 1015 годзе ён уступіў у барацьбу за кіеўскі сталец, якую прайграў і сканаў у Польшчы ў 1019 годзе, не пакінузўшы пры гэтым, як мяркуюць, нашчадкаў мужчынскае плоці.

Пытаньне «Тураўскай княскай дынастыі» да 1157 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1019 годзе. Тураў становіцца воласьцю Кіеву. Наступным князем становіцца другі сын Яраслава Ўладзімеравіча, Ізяслаў Яраславіч. Але ўжо ў 1052 годзе ён пераходзіць княжыць у Ноўгарад. У дасьледчай літаратуры (перш за ўсё, у працах П. Ф. Лысенкі[4]) ён падаецца як пачынальнік мясцовага княскага дому. Але шчыльныя сувязі самога Ізяслава, а таксама яго нашчадкаў з Кіевам, Ноўгарадам і Валыньню прымушаюць сумнявацца ў тым, што да сярэдзіны ХІІ ст. можа ісьці гаворка пра існаваньне адасобленай тураўскай дынастыі. У гэты час тут садзяцца і прадстаўнікі іншых лініяў Рурыкавічаў, у 1113—1157 гг. тураўскім князем ня быў ніводны нашчадак Ізяслава. Пытаньне пра тураўскую дынастыю непасрэдна зьнітаванае з пытаньнем пра статус і ролі Тураўскага княства ва ўсходнеславянскай палітычнай гісторыі.

Тураўскі княскі сталец за Юрыем Яраславічам і яго сынамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пытаньне пра спосаб спадкаемства княства сынамі Юрыя Яраславіча заблытанае з прычыны супярэчлівых зьвестак летапісаў. Розныя гісторыкі зьвязваюць яго з рознымі канцэпцыямі. Так, існуе гіпотэза Л. Вайтовіча (пададзеная вышэй)[5], але нельга адназначна сьцьвярджаць пра яго перавагу перад іншымі рэканструкцыямі[a]. Тым ня менш, можна сьцьвярджаць, што пасьля 1162 і да 1170 году Юры памёр. У 1174 годзе ў летапісах згадваюцца «тураўскія і пінскія князі», то бок фіксуецца распад некалі адзінага княства. Відаць, Юры падзяліў сваю спадчыну паміж сынамі. У далейшым яны чаргуюцца на галоўным — тураўскім — стальцы.

Тураўскія князі ХІІІ-ХІV стст.[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 1196 году пэўныя зьвесткі пра ўласна Тураўскае княства амаль зьнікаюць. На першы плян вылучаецца Пінскае княства (па 1246 годзе названае «Пінскай зямлёй»). Існуюць спробы рэканструкцыі спадкаемства тураўскага стальца ў гэты час[6], якія, аднак, застаюцца выключна гіпатэтычнымі.

Тураўскія князі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1. Тур (960-я — 980?) — першы летапісны князь Тураўскага княства[7], магчыма легендарная асоба. Брат Рагвалода[8].

Рурыкавічы:

Ізяславічы — пэрыяд незалежнасьці Тураўскага княства:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ напр., таго ж П. Ф. Лысенкі
  1. ^ Гаусман, с. 3
  2. ^ Ігнатоўскі, с. 40
  3. ^ Ермаловіч, с. 72
  4. ^ Гл., напрыклад, апошнюю манаграфію па праблеме — Лысенко, с. с. 174—175, а таксама яго даўнейшыя працы.
  5. ^ Вотойвіч, с. 353—366
  6. ^ гл. ,напр., Вайтовіча, с. 362—366
  7. ^ Аповесьць мінулых часоў
  8. ^ Усьцюскі летапісны збор
  9. ^ а б http://litopys.org.ua/dynasty/dyn27.htm