Сьцежкі славы (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцежкі славы
Paths of Glory
Жанр ваенны фільм[d], фільм пра судовую справу[d], экранізацыя літаратурнага твору[d] і антываенны фільм[d][1]
Рэжысэр Стэнлі Кубрык
Сцэнарыст
Заснаваны на Paths of Glory[d]
Прадусар Джэйм Харыс
Керк Дуглас
Стэнлі Кубрык
У ролях Керк Дуглас
Джордж Макрэдзі
Кампазытар Джэральд Фрыд
Апэратар Георг Краўзэ
Мантаж Eva Kroll[d]
Вытворчасьць Bryna Productions, Harris-Kubrick Productions
Распаўсюд United Artists[d]
Дата выхаду 25 кастрычніка 1957[2], 25 кастрычніка 1957[2], 20 сьнежня 1957[2], 20 сьнежня 1957[2], 25 сьнежня 1957[2], 22 студзеня 1958[2], 14 лютага 1958[2], 19 лютага 1958[2], 7 сакавіка 1958[2], 8 траўня 1958[2], 22 траўня 1958[2], 12 чэрвеня 1958[2], 19 лістапада 1958[2], 10 красавіка 1959[2] і 1957
Працягласьць 86 хвілін
Краіна Сьцяг ЗША ЗША
Мова ангельская/нямецкая
Бюджэт 935 тыс. $
Старонка на IMDb

«Сьце́жкі сла́вы» (па-ангельску: Paths of Glory) — амэрыканскі чорна-белы кінафільм пра падзеі Першай сусьветнай вайны, зьняты ў 1957 годзе ў ваколіцах мюнхэнскага палацу Шлайсхайм 28-гадовым рэжысэрам Стэнлі Кубрыкам. У галоўных ролях зьняліся Керк Дуглас і Джордж Макрэдзі.

Жанр фільму неадназначны: ён пачынаецца як тыповы ваенны фільм, пераходзячы ў судовую драму (напрыканцы 1950-х адзін з найбольш папулярных жанраў), а скончваецца на пацыфізьме.

У 1992 годзе Бібліятэка Кангрэсу ЗША абрала гэты фільм для захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў[3]. Стужка стабільна ўваходзіць у першую сотню сьпісу 250 найлепшых фільмаў на сайце IMDb.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі фільму адбываюцца ў 1916 годзе на Заходнім фронце. Ужо два гады саюзьнікі наступаюць на некалькі сотняў мэтраў наперад, а пасьля адыходзяць. Камандзір корпусу генэрал Брулар (Адольф Мэнжу) загадвае дывізіённаму генэралу Міро (Джордж Макрэдзі) атакаваць непрыступную варожую пазыцыю, празваную Мурашыным ўзгоркам. Выконваць апэрацыю даручана палкоўніку Даксу (Керк Дуглас), які камандуе пяхотным палком.

Правал апэрацыі відавочны адразу, але калі атака скачаецца поўнай няўдачай, генэрал загадвае судзіць і расстраляць за баязьлівасьць траіх чалавек, выбраных адвольным чынам. Палкоўнік Дакс — у мінулым адвакат па крымінальных справах — рыхтуе прамову ў абарону сваіх салдат. Аднак зыход трыбунала здаецца прадвызначаны, бо, па словах самога камандуючага, «лепшы спосаб падтрыманьня дысцыпліны - час ад часу ставіць да сьценкі каго-небудзь з падначаленых».

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяжкасьці з пракатам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бруд і кроў ваенных траншэй кантрастуюць з пышнымі інтэр’ерамі барочнага палацу, дзе генэралы бавяць час

"Сьцежкі славы" не стыкаваліся з афіцыйнай пазыцыяй францускіх і бэльгійскіх уладаў, якія стараліся не афішаваць ганебныя старонкі Першай сусьветнай вайны. У гэтых краінах фільм быў зьняты з пракату. ФРН далучылася да байкоту, каб не псаваць адносіны з французамі, а Гішпанія — у сувязі зь непрыманьнем ідэй пацыфізму мілітарысцкім рэжымам Франка. Канчаткова гэтыя забароны былі зьнятыя толькі напрыканцы 1970-х гг.

Дуглас ня толькі ўсяляк дапамагаў "прасоўваць" гэты фільм, але і спрадзюсаваў наступны праект Кубрыка, буйнабюджэтны фільм "Спартак", дзе таксама выканаў галоўную ролю. Нягледзячы на ​​абмежаваны пракат, «Сьцежкі славы" вылучаліся на атрыманьне прэміі BAFTA ў намінацыі "найлепшы фільм", заслужыўшы пахвальныя параўнаньні з такімі фільмамі пра бессэнсоўную бойню Першай сусьветнай, як "Вялікі парад" і "На Заходнім фронце нічога новага".

Вядомасьць і акутуальнасьць фільм атрымаў толькі з пачаткам вайны ў Віетнаме. На працягу 1960-х гг. за стужкай замацавалася рэпутацыя ці не найлепшага антываеннага фільму, а Керк Дуглас яшчэ ў 1960-я стаў называць ролю палкоўніка Дакса найлепшай у сваёй акторскай кар’еры[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Encyclopedia of Stanley Kubrick (анг.): From Day of the Fight to Eyes Wide Shut / G. D. Phillips, R. F. HillFacts on File, 2002. — P. 14. — ISBN 0-8160-4388-4
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н IMDb (анг.) — 1990.
  3. ^ Нацыянальны рэестар фільмаў ЗША
  4. ^ Paths of Glory :: rogerebert.com :: Great Movies(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]