Сьцяг Баранавічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг гораду Баранавічы
Баранавічы
Сьцяг гораду Баранавічы
Прапорцыі 1:2
Прыняты 2012
Тып Сьцяг раённага цэнтру Рэспублікі Беларусь
Дызайн Зялёная, чырвоная палосы, выява гербу

Сьцяг Бара́навічаў — адзін з сымбаляў Баранавічаў разам зь гербам.

Праект герба і сьцяга Баранавічаў ўхвалены пастановаю Баранавіцкага гарадзкога савета дэпутатаў ад 30 лістапада 2012 году № 144 і мае станоўчую выснову геральдычнай экспэртызы.

Афіцыйнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг гораду Баранавічы ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча ў суадносінах 1:2, якое складаецца зь дзьвух гарызантальных роўнавялікіх палосак: верхняй — зялёнага і дольнай — чырвонага колеру, па цэнтры пярэдняга боку якога знаходзіцца выява герба гораду Баранавічы.[1].

Легенда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На афіцыйных геральдычных сымбалях — гербу і сьцягу Баранавічаў знаходзіцца залаты паравоз, які зьяўляецца сымбалем узьнікненьня і разьвіцьця гораду. Заснаваньне гораду Баранавічы зьвязанае з будаўніцтвам Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі (Аляксандраўскай чыгункі), якая пачала працаваць у 1871 годзе. Каля станцыі і дэпо ўзьнікла паселішча, якое налічвала ў 1880 годзе каля 1.5 тыс. жыхароў. Будаўніцтва і далейшае разьвіцьцё чыгункі сталася штуршком да нараджэньня і разьвіцьця гораду. Шасьцярня на зялёным фоне сымбалізуе сучаснае разьвіцьцё прамысловасьці ў горадзе ў сучасным часе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сымболіка гораду. Сайт Баранавіцкага гарвыканкаму