Сьцяг Казахстану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
FIAV 111100.svg Суадносіны бакоў: 1:2

Блакітны сьцяг з залацістым нацыянальным арнамэнтам зьлева, залацістым сонцам і парылым сілуэтам арла ў цэнтры — сымбал волі, незалежнасьці й сувэрэнітэту Рэспублікі Казахстан. Сьцяг быў зацьверджаны 4 чэрвеня 1992 году, замяніўшы сабой сьцяг Казаскай ССР. Аўтар сьцяга — вядомы дызайнэр і мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахстану, Шакен Ніязбекаў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Казахстан уяўляе сабой прастакутнае палотнішча блакітнага колеру з малюнкам у яго цэнтры сонца з прамянямі, пад якім — парылы арол. У тронка — вэртыкальная паласа з нацыянальным арнамэнтам. Малюнак сонца з прамянямі, арла і вэртыкальнай паласы з нацыянальным арнамэнтам — колеры золата. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2.

Інтэрпрэтацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднаколернасьць фону — сымбал адзінства Казахстану.

Блакітны колер зьяўляецца традыцыйным для цюрскіх народаў. На сьцягу ён азначае бясконцасьць неба над усёй зямлёй і людзьмі, а таксама зьяўляецца сымбалам агульнага дабрабыту, спакою, міру і адзінства.

Сонца — крыніца жыцьця й энэргіі. Таму сілуэт сонца зьяўляецца знакам жыцьця. Час вызначаецца для вандроўцы рухам сонца. Па законе геральдыкі, сылуэт сонца зьяўляецца знакам багацьця. Таму не выпадкова ўсе 32 прамяні сонца ў сьцягу маюць форму збожжа — асновы багацьця і дабрабыту.

Арол або бэркут у сьветаразуменьні вандроўцаў займае адмысловае месца. Яго малюнак у гербах і сьцягах народаў і этнічных груп, якія засялялі Казахстан, мае даўнюю традыцыю. На мове сымболікі сылуэт арла азначае дзяржаўную ўладу, шырату і празорлівасьць. Для стэпнякоў гэта сымбаль волі, незалежнасьці, імкненьня да мэты, да вышыні, палёт у будучыню. Разам з тым, арол, маючы магутную сілу, здольны даць годны адпор любому, хто спрабуе перашкодзіць у дасягненьні будучыні. Сылуэт арла паўстаў і ад ідэі імкненьня маладога сувэрэннага Казахстану ў вышыні сусьветнай цывілізацыі.

Зь левага боку, уздоўж тронка, ідзе тыповы нацыянальны арнамэнт, які ўвасабляе культуру і традыцыі Казахстану. У 1992—1996 гг. арнамэнт быў чырвонага колеру.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьцяг Казахстанусховішча мультымэдыйных матэрыялаў