Сьцяг Карэла-Фінскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьцяг Карэла-Фінскай ССР зьяўляўся, нараўне з гербам і гімнам, адным з сымбаляў Карэла-Фінскай ССР.

За нядоўгі час існаваньня рэспублікі (з 1940 па 1956 год) сьцяг зьмяніўся адзін раз.

Першы варыянт сьцягу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы варыянт сьцягу (1940—1953)

Першы варыянт сьцягу быў прыняты 9 чэрвеня 1940 году, калі была прынятая канстытуцыя Карэла-Фінскай ССР. Выгляд сьцягу вызначаўся артыкулам 118 канстытуцыі. Выява сьцягу Карэла-Фінскай ССР быў заснаваны на выяве сьцягу СССР. Сьцяг Карэла-Фінскай ССР таксама ўяўляў сабой чырвонае палотнішча з залатым сярпом і молатам у верхнім левым куце. Пад сярпом і молатам па-расейску і па-фінску залатымі літарамі было напісана «Карело-Финская ССР» (па-фінску: Karjalais-Suomalainen SNT). Даўжыня і шырыня палотнішча адносілася адна да адной як 2:1. Меркавана, аўтарам сьцягу і гербу Карэла-Фінскай ССР быў мастак В. Н. Папоў або В. М. Агапаў.

Другі варыянт сьцягу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі варыянт сьцягу (1953—1956)

Другі варыянт сьцягу быў прыняты 13 сакавіка 1953 году ўказам Прэзыдыўма ВС КФССР. Новы сьцяг складаўся з трох няроўнашырокіх каляровых палос (зьверху ўніз): чырвонай (19/30 шырыні палотнішчу), блакітнай (1/6 шырыні), і зялёнай (1/5 шырыні). У верхнім левым куце палотнішчу, на чырвонай паласе, знаходзіўся залаты малюнак сярпа і молата з контурам пяціканцовай зоркі над ім. Надпісаў на сьцягу зараз не было.

Блакітны і зялёны колеры на сьцягу сымбалізавалі мясцовыя асаблівасьці рэспублікі. Блакітны колер сымбалізаваў рэкі і азёры, а зялёны — лясы.

1 верасьня 1953 году былі прынятыя зьмены артыкула 118 канстытуцыі рэспублікі.

Крыніца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]