Сьцяг Латвійскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Латвійскай ССР 1953-1990

Сьцяг Латвійскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Латвійскай ССР — адной з рэспубалік СССР. Сьцяг зацьверджаны 17 студзеня 1953 году. У сувязі з распадам СССР, Сьцяг Латвійскай ССР быў скасаваны 19 лютага 1990 году.

1940-1953[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 25 жніўня 1940 году сьцягам Латвійскай ССР было чырвонае палотнішча са скарочанай назвай рэспублікі LPSR (Latvijas Padomju Sociālistiskā Republika), выявай сярпа і молата і пяціканцовай зоркі ў левым верхнім куце.

1953-1990[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны сьцяг Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой прастакутнае палотнішча, якое складаецца зь пяці гарызантальна разьмешчаных каляровых палос: верхняй паласы чырвонага колеру, якія складаюць дзьве траціны шырыні сьцягу, двух белых і двух сініх што чаргуюцца паміж сабой хвалістых палос, якія паказваюць мора і складаюць адну траціну шырыні сьцягу. У верхнім куце чырвонай паласы палотнішча, у тронка, на адлегласьці адной пятай сьцягу ад тронка намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сьцягу да яго даўжыні 1:2.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]