Сьцяг Малдаўскай ССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьцяг Малдаўскай ССР уяўляе сабой прастакутнае палотнішча двухбакова чырвонага колеру. Пасярэдзіне палотнішча кожнага боку ва ўсю яго даўжыню разьмяшчаецца паласа зялёнага колеру. У левым куце верхняй часткі паласы чырвонага колеру разьмяшчаецца асноўны элемэнт гербу Малдаўскай ССРсерп і молат залацістага колеру з чырвонай пяціканцовай зоркай, апраўленай аблямоўкай залацістага колеру. Зялёная паласа складае адну чацьвёртую шырыні сьцягу. Суадносіны шырыні сьцягу да яе даўжыні — 1:2. Серп і молат упісваюцца ва ўмоўны квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сьцягу. Востры канец сярпа прыходзіцца пасярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальні сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрату. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ва ўмоўную акружнасьць дыямэтрам у 1/10 шырыні сьцягу, датычная верхняга боку ўмоўнага квадрата. Адлегласьць вэртыкальнай восі зоркі, сярпа і молата ад тронка ўраўноўваецца 1/4 шырыні Дзяржаўнага сьцягу. Адлегласьць ад верхняй абзы да цэнтра зоркі — 1/10 шырыні Дзяржаўнага сьцягу.

Сьцяг Малдаўскай ССР быў зацьверджаны ўказам Прэзыдыўма Вярхоўнай Рады МССР ад 31 студзеня 1952 году. Пазьней гэты сьцяг апісваўся ў артыкуле 168 Канстытуцыі МССР 1978 году.

Сьцяг Малдаўскай ССР з 1941 па 1952

Папярэдні сьцяг Малдаўскай ССР быў апісаны ў 123 артыкуле X разьдзелы канстытуцыі МССР, прынятай 10 лютага 1941 году:

Дзяржаўны сьцяг Малдаўскай ССР складаецца з чырвонага палотнішчу, з малюнак у левым куце ў тронка зьверху, залатых сярпа і молата і залатых літар «РССМ». Суадносіны шырыні да даўжыні 1:2.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны сьцяг Прыднястроўя зьяўляецца дакладнай копіяй сьцягу Малдаўскай ССР.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Сьцягі Рэспублік Савецкага Саюзу
Flag of the Soviet Union.svg Азэрбайджанская ССР | Армянская ССР | Беларуская ССР | Грузінская ССР | Казаская ССР | Кіргіская ССР |
Латвійская ССР | Летувіская ССР | Малдаўская ССР | Расейская СФСР | Таджыцкая ССР | Туркмэнская ССР |
Узбэцкая ССР | Украінская ССР | Эстонская ССР

Карэла-Фінская ССР (1940—1956) | Закаўкаская СФСР (1922—1936)