Сьцяг Нямецкай Імпэрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Нямецкае імпэрыі
Паўночнанямецкі зьвяз[d] і Нямецкая імпэрыя
Сьцяг Нямецкае імпэрыі
Прапорцыі 5:3[d]

Сьцяг Нямецкай імпэрыі ўяўляў з сябе гарызантальны трыкалор наступных колераў: чорны — наверсе, белы — у сярэдзіне і чырвоны — унізе. Палосы былі роўнавялікімі й сымбалізавалі нямецкае адзінства: чорны і белы колеру былі колерамі прускага сьцяга, а чырвоны прысутнічаў на сьцягах шматлікіх нямецкіх дзяржаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэты сьцяг першапачаткова выкарыстоўваўся як сьцяг Паўночнанямецкага зьвязу, у які ўваходзілі нямецкія дзяржавы, якія знаходзіліся да поўначы ад ракі Маас. Прусія была галоўнай дзяржавай зьвяза. Пасьля перамогі Прусіі і яе саюзнікаў над Францыяй у 1871 годзе была абвешчаная Нямецкая імпэрыя. Чорна-бела-чырвоны сьцяг стаў сьцягам аб'яднанай Нямеччыны. Пасьля абвяшчэньня Вэймарскай рэспублікі ў 1919 годзе дзяржаўным сьцягам стаў сьцяг Нямецкага зьвяза — чорна-чырвона-залаты. Але значная частка насельніцтва не прызнала новы сьцяг, і на шматлікіх хатах дэманстратыўна вывешвалі чорна-бела-чырвоныя сьцягі. Перад дзяржаўнымі ўстановамі, акрамя дзяржаўнага, вывешваўся гандлёвы сьцяг — стары імпэрскі сьцяг, у левым верхнім куце якога разьмяшчаўся дзяржаўны трыкалор. Уся нутрапалітычная гісторыя Вэймарскай рэспублікі насычаная канкурэнцыяй двух сьцягоў. У 1933 годзе прыйшэлы да ўлады Гітлер забараніў сьцяг рэспублікі, і чорна-бела-чырвоны сьцяг ізноў стаў дзяржаўным, толькі ў левую яго частку зараз быў дададзены чорны арол з чырвонымі лапамі, зьмешчаны на белы круглы шчыток. Але ўжо ў 1935 годзе сьцяг быў афіцыйна забаронены, і выкарыстоўваўся нямецкай антынацысцкай арганізацыяй «Вольная Нямеччына». Пасьля Другой сусьветнай вайны саюзнікі забаранілі ўсе выгляды нямецкіх нацыянальных сьцягоў, і чорна-бела-чырвоны сьцяг канчаткова зьнік.