Сьцяг Рэспублікі Саха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Рэспублікі Саха

Сьцяг Рэспублікі Саха (па-якуцку: Саха Өрөспүүбүлүкэтин былааҕа) — дзяржаўны сымбаль Рэспублікі Саха (Якутыі), прыняты 14 кастрычніка 1992 году.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Саха ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча, якое складаецца з чатырох рознага памеру гарызантальных палосаў адпаведна блакітнага, белага, чырвонага і зялёнага колераў. Суадносіны шырыні палосаў да шырыні сьцяга: блакітнай паласы — 3/4 шырыні сьцяга, белай паласы — 1/16 шырыні сьцяга, чырвонай паласы — 1/16 шырыні сьцяга, зялёнай паласы — 1/8 шырыні сьцяга. На сярэдзіне блакітнай паласы разьмешчаны круг белага колеру. Дыямэтар круга складае 2/5 шырыні сьцяга. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні — 1:2.

Сьцяг Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 студзеня 1991 г. Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету Якуцкай-Саха Савецкай Рэспублікі прыняў пастанову «Аб конкурсе па дзяржаўных сымбалях Я-СССР». 23 верасьня 1992 г. была прынятая пастанова Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі «Аб Дзяржаўным сьцягу Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

«Сьцяг складаецца з трох палосаў:

  • Верхняя паласа — блакітная, якая азначае мірнае неба — сымбаль свабоды, спакою і задавальненьню народаў.
  • Сярэдняя паласа — зялёная — сымбаль урадлівасьці, адраджэньня сяброўства і братэрства.
  • Ніжнія паласа — чырвоная — сымбаль рэвалюцыі, прагрэсу, адданасьці Радзіме.

У цэнтры — белае кола — Сонца — сымбаль сьнегу, цяплыні ды жыцьця. Флягшток — сэргэ (канавязь) — сымбаль краіны аланхо.

Памер сьцягу: суаднясеньне шырыні сьцяга да яго даўжыні 1:2, палосаў верхняя і ніжняя — 1/5. Белае кола, у цэнтры зялёнай паласы з дыямэтрам паловы шырыні сьцяга».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Якутия: хроника, факты, события. Книга четвертая. Часть 1. 1990—1996 гг. Якутск. 2007. С. 43, 71—72.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]