Сьцяг русінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг русінаў
русіны
Сьцяг русінскага руху
Прапорцыі 2:3
Прыняты 23 чэрвеня 2007 (16 гадоў таму)
Тып этнічны сьцяг
Дызайн Сіняя, белая ды чырвоная палосы з русінскім гербам па цэнтры

Сьцяг русінаў (па-русінску: Флаґ Русинів, Прапор Русинів, Застава Русинів) – сьцяг русінаў, што быў ухвалены на 9-ым Сусьветным канґрэсе русінаў 23 чэрвеня 2007 у Сыґеце (Румынія). Ужывае панславянскія колеры, уведзеныя ў 1848 годзе ў Празе на ґрунце сьцягу Расейскае імпэрыі [1].

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палотнішча падзеленае на сінюю, белую ды чырвоную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1:1.

Сіні колер рэпрэзэнтуе неба, пэрспэктыўную выяву панарамы карпацкіх гораў, спадзяваньне на лепшую будучыню, разважлівасьць, сьвежасьць духу ды цела, бясконцую працу. Біла – традыцыйная міралюбнасьць, гасьціннасьць, дабразычлівасьць, талерантнасьць, спакой, маральная і фізычная чышчыня, высокая культура й прыродны пацыфізм русінаў. Чырвоная – асацыяцыя ўсяго жывога, краснага, эстэтычны ідэал русінаў, сымбаль актывізацыі, праяваў здароўя чалавека.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]