Сьцігане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцігане
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва: 158 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231338
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′7.6″ пн. ш. 25°34′24.8″ у. д. / 53.985444° пн. ш. 25.573556° у. д. / 53.985444; 25.573556Каардынаты: 53°59′7.6″ пн. ш. 25°34′24.8″ у. д. / 53.985444° пн. ш. 25.573556° у. д. / 53.985444; 25.573556
Сьцігане на мапе Беларусі ±
Сьцігане
Сьцігане
Сьцігане
Сьцігане
Сьцігане
Сьцігане
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьцігане, раней Сьцігань — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVII — XVIII стагодзьдзях уласьніцкая вёска Сьцігань у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. Адносілася да Ліпнішкаўскага стараства.

3 1795 г. у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 203 рэвіскія душы, у складзе маёнтка Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1861 — 1862 гг. адбыліся сялянскія хваляваньні. У выніку сялянам былі вернуты іх сенакосы. У 1885 г. 543 жыхары, у 1897 г. у вёсцы 94 двары, 571 жыхар, у выселку 1 двор, 7 жыхароў. У 1905 г. 603 жыхары, 821 дзесяціна зямлі. Частка насельніцтва займалася сплавам лесу. У 1909 г. 108 двароў, 669 жыхароў, якія мелі 195 галоваў быдла, 91 конь, 586 дзесяцінаў зямлі.

У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкае ваяводзтва. У 1921 г. 110 двароў, 518 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (136 двароў, 638 жыхароў) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. Адкрыта пачатковая школа. 3 28 чэрвеня 1941 г. да 9 ліпеня 1944 г. акупаваная немцамі.

У 1952 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». 3 1954 г. у калгасе «Маладая гвардыя», з 1986 г. у калгасе «Авангард». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. Пасьля ў складзе калгасу «Ліпнішкі». У 1999 г. 94 двары, 158 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 — 158 жыхары, 94 двор

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • клюб
  • бібліятэка
  • крама

Славутыя землякі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]