Сэбастыян Фэтэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэбастыян Фэтэль
Нарадзіўся
3 ліпеня 1987(1987-07-03)[1][2][3] (36 гадоў)
Грамадзянства
Каманда Рэд Бул Рэйсінг, Фэрары[d], BMW Sauber[d], Скудэрыя Тора Роса[d] і Aston Martin Racing[d]
Удзелаў 299[4] і 308[4]
Перамогаў 53[4]
П’едэсталаў 122[4]
Пунктаў 3098[4]
Стартавых лідэрстваў 57[4]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
sebastianvettel.de (ням.)​ (анг.)
Сэбастыян Фэтэль (2012 год)

Сэба́стыян Фэ́тэль (па-нямецку: Sebastian Vettel; нар. 3 ліпеня 1987, Гэпэнгайм) — гоначнік Формулы-1 (2007—2022), адзін з найпасьпяховейшых гоначнікаў Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён сьвету (2010, 2011, 2012, 2013), наймаладзейшы чэмпіён сьвету, трэці паводле колькасьці перамог у Гран-Пры (53) і подыюмаў (122), чацьверты паводле колькасьці першых месцаў у клясыфікацыі (57).

Дэбютаваў у Формуле-1 у 2007 годзе на Гран-пры ЗША, замяніўшы Робэрта Кубіцу ў камандзе BMW-Sauber. Пасьля ганяў за каманды Toro Rosso, Red Bull, Ferrari і Aston Martin. Менавіта ў камандзе Red Bull ён заваяваў чатыры чэмпіёнскія тытулы запар, першы зь якіх прынёс яму статус наймаладзейшага чэмпіёна Формулы-1. А ў сэзоне 2013 року Сэбастыян Фэтэль паставіў рэкорд у 9 запар перамог у Гран-Пры.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца картынгам з трохгадовага веку; з 1995 року ўдзельнічаў у чэмпіянатах. Праз тры гады быў прыняты ў дзіцячую каманду «Red Bull», дзе заваяваў некалькі тытулаў. У 2003 року перайшоў у гонкі з адкрытымі коламі. Праз год стаў чэмпіёнам Formula BMW ADAC-2004 з 18 перамогамі ў 20 гонках.

У сэзоне 2005 узяў удзел у эўрапейскай Формуле 3 за каманду ASL Mücke Motorsport, заняўшы 5-е месца і атрымаўшы Кубак навака. У 2006 року заняў у Формуле 3 другое месца за BMW Sauber, а таксама некалькі разоў узышоў на подыюм у гонках [Formula Renault 3.5 Series]]. У 2007 на Нюрбургрынгу здабыў першую перамогу ў Formula Renault 3.5 Series і быў лідэрам чэмпіянату, але пасьля аварыі Робэрта Кубіцы быў пераведзены ў галоўную каманду BMW Sauber у Формуле 1.

Фэтэль у дэбютнай гонцы Формулы 1 на Гран-пры ЗША 2007 року

Ягоны дэбют на найвышэйшым узроўні адбыўся ў ЗША. Стартаваўшы сёмым, Сэбастыян Фэтэль прыйшоў да фінішу восьмым і стаў на той час наймаладзейшым гоначнікам, які заваёўваў пункты.

У ліпені 2007 року BMW адпусьціла Фэтэля ў Scuderia Toro Rosso, малодшую каманду Red Bull, паколькі ў гэты час малады гоначнік ужо быў зьвязаны кантрактнымі абавязкамі з «Чырвонымі быкамі». У «Тора Роса» ён замяніў Скота Сьпіда. Найлепшы свой вынік паказаў у Гран-пры Кітаю 2007 году, стартаваўшы 17-м і прыйшоўшы да фінішу чацьвертым.

2008 пачаўся няўдала: пасьля чатырох Гран-пры Сэбастыян Фэтэль заставаўся адзіным гоначнікам, які ня здолеў ні разу даехаць да фінішу. На Гран-пры Манака 2008 году урэшце заваяваў першыя балы сэзону, кваліфікаваўшыся 17-м і фінішаваўшы ў гонцы пятым.

Мае двух старэйшых сёстраў і малодшага брата Фабіяна, таксама гоначніка. У 2019 року ажаніўся з сяброўкай дзяцінства Ганнай Пратэр; маюць трох дзяцей. Жыве ў Швайцарыі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Sebastian Vettel // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Sebastian Vettel // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  4. ^ а б в г д е Statsf1.com