Сэзар (кінапрэмія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Сэзар» (фр. César — Цэзар) — нацыянальная кінаўзнагарода Францыі. Уручаецца з 1975 году Акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і тэхнікі (Académie des arts et techniques du cinéma) па выніках галасаваньня.

Назву прэмія атрымала ў гонар францускага скульптара Сэзара Бальдачыні.

Цырымонія ўручэньня ўзнагародаў праходзіць штогод у лютым у парыскім тэатры «Шатле».

Найбольшая колькасьць прэміяў «Сэзар» (па 10) атрымлівалі 2 фільма ў гісторыі — «Апошняе мэтро» (1980) рэжысэра Франсуа Труфо і «Сырано дэ Бэржэрак» (1990) рэжысэра Жан-Поля Рапно.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэзар (кінапрэмія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў