Сэльта Віга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэльта
RC Celta de Vigo.png
Поўная назва Real Club Celta de Vigo, S.A.D.
Заснаваны 23 жніўня 1923
Горад Віга, Гішпанія
Стадыён Баляідас
Умяшчальнасьць: 32 500
Прэзыдэнт Карляс Маўрыньнё
Галоўны трэнэр Люіс Энрыке
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2012—2013 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Сэльта (па-гішпанску: Real Club Celta de Vigo) — гішпанскі прафэсійны футбольны клюб, які базуецца ў горадзе Віга ў Галісіі, у цяперашні час гуляе ў найвышэйшым айчынным дывізіёне Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 28 сакавіка 1923 году ў выніку аб’яднаньня клюбаў «Рэал Віга Спортынг» і «Рэал Фартуна». Традыцыйная форма клюбу складаецца з блакітных футболкаў і белых трусоў. Хатнія сустрэчы клюбу праводзіць на стадыёне «Баляідас», які здольны зьмесьціць 32 500 гледачоў[1].

«Сэльта» гуляла на працягу многіх гадоў у гішпанскім першым дывізіёне, але ніколі не была чэмпіёнам лігі або ўладальнікам кубкаў, нягледзячы на тое, некалькі разоў была блізкая да гэтага. Іхным найлепшым сэзонам быў сэзон 1970—1971 гадоў, калі яны не былі зьбітыя дома ніводнага разу й былі вядомыя як «Гіганты-забойцы». Яны скончылі сэзон на шостым месцы, з аднолькай колькасьцю балаў што й «Атлетык» зь Більбао. Гэта азначала, што каманда выйшла ў Кубак УЭФА на наступны сэзон. На іхны жаль, яны былі выбітыя «Абэрдынам» у першым раўндзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэльта» была сфармаваная ў выніку амбіцыяў камандаў Віга да дасягненьня нацыянальнага ўзроўню, бо на іхную думку перавага басконскіх клюбаў у Гішпаніі была занадтай. Ідэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць абодва клюбы, каб стварыць больш моцную каманду на нацыянальным узроўні. Сьцяганосцам гэтага руху быў Мануэль дэ Кастра, спартовы аглядальнік для часопісу Фаро дэ Віга, які з 1915 году пачаў пісаць у сваіх артыкулах аб неабходнасьці ўнітарыянскага руху. Лёзунгам ягонага руху быў «Усё ў і для Віга» (гішп. Todo por y para Vigo), які ў рэшце рэшт знайшоў падтрымку сярод кіраўнікоў вігаўскіх клюбаў. Рашэньне аб аб’яднаньні было падтрымана аднагалосна, калі дэ Кастра прадставіў рух на сходзе Каралеўскай гішпанскай фэдэрацыі футболу ў Мадрыдзе, 22 чэрвеня 1923 году.

ЭўраСэльта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец 1990-х гадоў адзначыўся найлепшымі вынікімі ў гісторыі «Сэльты», у якім яны здолелі кансалідаваць сябе ў якасьці топ-шэсьць Лігі. З 1998 па 2003 гады клюб не апускаўся ў выніковай табліцы ніжэй за шостае месца. Яны атрымалі назву «EuroCelta» ў гішпанскай прэсе, бо гэткімі вынікамі забясьпечвалі для сябе сталае месца ў эўракубках. Найбольш важнымі гульцамі на працягу гэтага пэрыяду былі гульцы Аляксандар Маставы, Валер Карпін і Хаім Рэвіва.

Супрацьстаяньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны супернік «Сэльты» ёсьць іхныя паўночныя суседзі з «Дэпартыва». Матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць Галісійскім дэрбі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Альварэс 1986
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Уга Мальлё 1991
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Андрэў Фонтас 1989
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Борха Аўбіньня (капітан) 1982
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Алекс Лёпэс 1988
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Марыё Бэрмэха 1978
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Наліта 1986
11 Сьцяг Бразыліі Нап Шарлес 1984
12 Сьцяг Бразыліі ПА Рафіньня (ар. «Барсэлёна») 1993
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Ёэль Радрыгес 1988
14 Сьцяг Чылі ПА Фабіян Арэльляна 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Ён Аўртэнэчэ (ар. «Атлетык») 1992
17 Сьцяг Габону ПА Леві Мадында 1992
19 Сьцяг Гішпаніі Аб Хоні 1994
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Тоні 1990
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Іньніга Лёпэс (ар. «ПАОК») 1982
22 Сьцяг Аргентыны Аб Густава Кабраль 1985
23 Сьцяг Даніі ПА Мікаэль Крон-Дэлі 1983
24 Сьцяг Аргентыны ПА Аўгуста Фэрнандэс 1986
25 Сьцяг Бразыліі Нап Вэлітан (ар. «Спартак») 1986
29 Сьцяг Гішпаніі Нап Санці Міна 1995
30 Сьцяг Гішпаніі Аб Давід Костас 1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэльта Вігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў