Сэмлікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даліна ракі Сэмлікі

Сэмлікі — рака ў Цэнтральнай Афрыцы. Працякае па заходняй частцы Вялікай рыфтавай даліны, злучае возера Эдўард і возера Альбэрт.

Сэмлікі выцякае з возера Эдўард ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, цячэ на поўнач уздоўж заходніх схілаў хрыбта Рувэнзоры, зь якіх папаўняецца ручаямі, працякае па мяжы з Угандай і ўпадае ў возера Альбэрт, зьяўляючыся, такім чынам, адным з вытокаў ракі Белы Ніл.