Сэнтэндрэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнтэндрэ
вуг. Szentendre
Сэнтэндрэ
Герб Сэнтэндрэ Сьцяг Сэнтэндрэ


Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Пэшт
Плошча: 43,82 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 26 447 чал.
шчыльнасьць: 603,54 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 26
Паштовы індэкс: 2000, 2001
Геаграфічныя каардынаты: 47°40′24″ пн. ш. 19°4′21″ у. д. / 47.67333° пн. ш. 19.0725° у. д. / 47.67333; 19.0725Каардынаты: 47°40′24″ пн. ш. 19°4′21″ у. д. / 47.67333° пн. ш. 19.0725° у. д. / 47.67333; 19.0725
Сэнтэндрэ на мапе Вугоршчыны
Сэнтэндрэ
Сэнтэндрэ
Сэнтэндрэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (вуг.)

Сэ́нтэндрэ (па-вугорску: Szentendre) — горад на поўначы Вугоршчыны, у мэд’е Пэшце, разьмешчаны за 20 км на паўночны захад ад Будапэшту, на правым беразе Дунаю. Насельніцтва на 2018 год — 26 447 чалавек.

Горад зьяўляецца важным турыстычным цэнтрам у навакольлі Будапэшту, ён вядомы сваімі шматлікімі мастацкімі майстэрнямі і музэямі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад названы ў гонар Сьвятога Андрэя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цэнтры Сэнтэндрэ

Мясцовасьць, дзе знаходзіцца Сэнтэндрэ, была заселеная чалавекам яшчэ 20 000 гадоў таму. Пазьней тут жылі плямёны ілірыйцаў і эравіскаў. У I стагодзьдзі н. э. рымляне заснавалі тут вайсковы лягер і фартэцыю Ўльцы́зыя Ка́стра (Ulcisia Castra, даслоўна Воўчы лягер). У V стагодзьдзі тут быў важны населены пункт спачатку лянгабардаў, затым авараў.

У пісьмовых крыніцах Сэнтэндрэ ўпершыню згадваецца ў 1009 годзе: тут на схіле знаходзіўся касьцёл Сьвятога Андрэя, вакол якога і вырас горад. Прынамсі да XIV стагодзьдзя ён заставаўся даволі важным цэнтрам паміж Будай і Вішэградам. Па захопе Буды туркамі ў 1541 годзе Сэнтэндрэ часова прыходзіць у заняпад.

Аднак калі ў 1690 годзе туркі зноў захапілі Бялград, кайзэр Леапольд I надаў сэрбам прывілеі сяліцца ў Сэнтэндрэ, чым і скарысталіся 6000 чалавек. За імі ў горад пацягнуліся і эмігранты з Далмацыі, Грэцыі і Босьніі. Па стане на 1720 год колькасьць славянаў складала 88% насельніцтва гораду, большасьць зь якіх былі сэрбы. Але ў XIX стагодзьдзі значная колькасьць сэрбаў вярнулася на сваю радзіму: іх колькасьць у Сэнтэндрэ скарацілася з 45% да 20%. На іх месца прыйшлі вугорцы, дунайскія швабы і славакі.

У XX стагодзьдзі ідылічнае мястэчка адкрылі для сябе мастакі, музы́кі ды паэты і заснавалі ў ім у 1926 годзе мастацкую калёнію. З 1990-х гадоў горад стаў важным турыстычным цэнтрам.

Царква Дабравешчаньня ўзімку
Абраз над уваходам у Сэрбскую царкву

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны склад (на 2011 год)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігійны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каталікі — 49.3%
  • Кальвіністы — 13.5%
  • Лютэране — 2%
  • Уніяты — 1.4%
  • Іншыя хрысьціяне — 1.2%
  • Іншыя рэлігіі — 0.3%
  • Атэісты — 16.9%
  • Няма адказу — 15.4%

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны пляц з Чумной калёнай
  • пляц Фё Тэр — галоўны пляц гораду, з шматлікімі будынкамі ў стылях барока й ракако, царквой Дабравешчаньня і калёнай, узьведзенай у 1763 годзе, з нагоды заканчэньня эпідэміі чумы.
  • Праабражэнская сэрбская царква (таксама вядомая як Табацкая царква), XVIII ст.
  • Белградзкі сабор
  • Царква Сьвятога Арханёла Міхаіла (Пажаравацкая царква), XVIII ст.
  • Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла
  • Кандытарская Добаш

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнтэндрэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў