Сэнт Джорджэс (Грэнада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт Джорджэс
анг. St. George's
Сэнт Джорджэс
Першыя згадкі: 1650
Краіна: Грэнада
Акруга: Сэнт-Джордж
Насельніцтва: 33 734 чал. (2012)
Геаграфічныя каардынаты: 12°2′40″ пн. ш. 61°44′30″ з. д. / 12.04444° пн. ш. 61.74167° з. д. / 12.04444; -61.74167Каардынаты: 12°2′40″ пн. ш. 61°44′30″ з. д. / 12.04444° пн. ш. 61.74167° з. д. / 12.04444; -61.74167
Сэнт Джорджэс на мапе Грэнады
Сэнт Джорджэс
Сэнт Джорджэс
Сэнт Джорджэс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сэнт Джорджэс (па-ангельску: St. George's) — сталіца і самы вялікі горад Грэнады, разьмешчаны на востраве Грэнада. Адначасова горад зьяўляецца сталіцай акругі Грэнады Сэнт-Джордж. Колькасьць жыхароў налічвае каля 34 тысячаў чалавек. Горад разьмешчаны на схіле вулькана на ўзьбярэжжы затокі. Эканоміка гораду заснаваная на экспарце какавы, мускатнага арэха і маіса.

Горад быў заснаваны францускімі каляністамі ў 1650 годзе, потым зьяўляўся сталіцай брытанскай калёніі, якая ахоплівала прылягаючыя астравы. З 1974 году Сэнт Джорджэс стаў сталіцай незалежнай Грэнады.

У 2004 годзе Сэнт Джорджэс і ўвесь востраў Грэнада значна пацярпелі ад урагану Іван. Ураган зьнішчыў шмат пабудоваў гораду і прынёс значныя страты інфраструктуры ўсяго вострава. Па некаторых падліках ад урагану пацярпелі 90% збудаваньняў вострава, наступствы для грэнадзкай эканомікі былі жахлівымі. Праз год з дапамогай Канады, ЗША і Эўрапейскага Зьвязу большасьць наступстваў урагану было пераадолена.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэнт Джорджэс (Грэнада)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў