Сэн-Бартэльмі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэн-Бартэльмі
Collectivité de Saint-Barthélemy
Сьцяг Сэн-Бартэльмі Герб Сэн-Бартэльмі
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Сэн-Бартэльмі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Густавія
Найбуйнейшы горад Густавія
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Нікаля Сарказі
Дамінік Лакрос
Плошча
 • агульная

21 км²
Насельніцтва
 • агульнае

8450
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас AST (UTC-4)
Дамэн верхняга ўзроўню bl
Мапа Сэн-Бартэльмі

Сэн-Бартэльмі́ — выспа Сан-Бартэльмі і некалькі прылягаючых выспачак, якія належыць Францыі, знаходзіцца ў архіпэлягу Малыя Антылы. У асобную адміністрацыйную адзінку Сан-Бартэльмі была выдзеленая 22 лютага 2007 году, да гэтага, яна ўваходзіла ў склад Гвадэлюпы. Як частка Гвадэлюпы, тэрыторыі якая ўваходзіць у склад Францыі, Сэн-Бантэльмі ўваходзіла ў склад Эўрапейскага Зьвязу.

У рэфэрэндуме 2003 году 79% насельніцтва выказалася за аддзяленьне ад Гвадэлюпы і стварэньня асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў складзе Францыі. Згодна з прынятай францускім парлямэнтам дэклярацыі ад 7 лютага 2007 году, якая пачала дзейнічаць 22 лютага 2007 году, Сэн-Бартэльмі зьяўляецца заморскім зьвязам (collectivité d'outremer), як і іншая выспа, якая раней уваходзіла ў склад Гвадэлюпы — Сэн-Мартэн.

Сталіцай Сэн-Бартэльмі зьяўляецца горад Густавія, насельніцтва якога складае каля 3 тыс. чалавек.

Сэн-Бартэльмі была адкрытая ў 1493 годзе Хрыстафорам Калюмбам, і далучая ім да Гішпаніі пад назвай Isla de San Bartolomeo, але гішпанскіх паселішчаў на ёй ня ўзьнікла. У 1648 годзе выспа была анэксаваная Францыяй. Толькі непрацяглы час, у 1784 годзе выспа была занятая Вялікабрытаніяй. 1 чэрвеня 1784 году выспа стала швэдзкай калёніяй. Да Францыі Сэн-Бартэльмі вярнулася ў 1878 годзе, стаўшы часткай Гвадэлюпы. У 1963 годзе Сэн-Бартэльмі была аб’яднаная зь іншай францускай выспай Сэн-Мартэн у адну адміністрацыйную адзінку ў складзе Гвадэлюпы. Гэта цягнулася да 21 лютага 2007 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэн-Бартэльмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў