Сэрвач (прыток Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сэрвач
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Багушоў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 63 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 770 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Сэ́рвач — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Карэліцкім і Наваградзкім раёнах Гарадзенскай вобласьці і Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 63 км. Плошча вадазбору 770 км². Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Багушоў Баранавіцкага раёну, у вярхоўі і сярэдняй частцы цячэ ўсходнімі схіламі Наваградзкага ўзвышша, упадае ў Нёман у межах вёскі Панямоні Наваградзкага раёну.

Даліна трапэцападобная, у вярхоўі шырынёй 0,3—0,5 км, у сярэдняй плыні 1—1,5 км, у ніжняй — невыразная. Абалона двухбаковая, часткова забалочаная, парэзаная мэліярацыйнымі каналамі, асабліва ў ніжняй частцы; яе шырыня ў вярхоўі 50—100 м, у сярэдняй плыні 400—600 м, да вусьця пашыраецца да 2—3 км. Рэчышча ў верхняй і сярэдняй плыні зьвілістае, ніжэй на працягу 17 км да вусьця каналізаванае.

У вярхоўі рака зарэгуляваная плацінай вадасховішча Кутаўшчына. Замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 359.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1