Сэрвэр (апаратнае забесьпячэньне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стойкі з сэрвэрамі ў сэрвэрным пакоі. Кожны сэрвэр у клястэры далучаны да агульнай сеткі.

Сэрвэр (ад па-ангельску: server — прыслужнік) — кампутарная сыстэма, кампутар, мэтай якога зьяўляецца трыманьне адной ці некалькіх службаў (у ролі хосту) і задавальненьне запытаў іншых кампутараў у кампутарнай сетцы[1]. У залежнасьці ад службы, якая працуе на сэрвэры, апошні можа выконваць ролю сэрвэра базы зьвестак, файлавага, паштовага, вэб-сэрвэра і інш.

У мадэлі «кліент-сэрвэр» сэрвэр — кампутарная праграма, абавязкам якой зьяўляецца абслугоўваньне запытаў іншых праграм — кліентаў. Кліенты могуць быць як запушчаныя на той жа машыне, што і сэрвэр, гэтак і на іншым кампутары і злучацца з сэрвэрам празь сетку.

Паводле Internet Protocol (IP) сэрвэр — праграма, якая выкарыстоўвае слухаючыя сокеты.

Форм-фактары сэрвэраў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ What Is a Server? // Webopeda (анг.)