Сэркль Бруге

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэркль Бруге
Поўная назва Cercle Brugge Koninklijke Sportvereniging
Заснаваны 1899
Горад Бруге, Бэльгія
Стадыён Ян Брэйдэль
Умяшчальнасьць: 29 042
Кіраўнік Манака
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён А
 · 2022—2023 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cerclebrugge.be (нід.)​ (фр.)

«Сэркль» (па-нідэрляндзку: Cercle) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Бруге. Заснаваны ў 1899 годзе. Трохразовы чэмпіён Бэльгіі, двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэркль» быў закладзены 9 красавіка 1899 году былымі вучнямі інстытуту імя Сьвятога Францішка Ксавэры, які месьціцца ў Бруге. Першапачаткова суполка засяроджвалася на пяці відах спорту, як то футболе, крыкеце, тэнісе, бегу і роварным спорце.

«Сэркль» далучыўся да Каралеўскай бэльгійскай футбольнай асацыяцыі ў 1900 годзе і атрымаў 12 парадкавы нумар рэгістрацыі. У тым жа годзе клюб пераехаў з свайго футбольнага поля пры інстытуце да пляцоўкі ў Сынт-Андрыесе, дзе былі лепшыя ўмовы, а таксама добрае разьмяшчэньне бліжэй да галоўнай чыгуначнай станцыі Бруге. Першыя посьпехі клюбу былі дасягнутыя на Кубку Анры Фрэйса ў 1902 годзе, дзе бругаўцы перамаглі клюб «Алімпік» з францускага Лілю і каманду «Туркуэн». Па здабыцьці яшчэ некалькіх аматарскіх кубкаў «Сэркль» дамогся свайго першага вялікага посьпеху, здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце Бэльгіі ў сэзоне 1910—1911 гадоў. Цікава, што паміж «Сэрклем» і «Бруге», галоўным супернікам клюбу, у выніку быў толькі адзін пункт перавагі. Пагатоў, у апошным туры лёс зьвёў супернікаў паміж сабою. Іхняе суперніцтва скончылася ўнічыю 1:1, што было на карысьць «Сэрклю».

Праз тры гады бэльгійскі футбол быў спустошаны Першай сусьветнай вайной. «Сэркль» страціў двух гульцоў першай каманды — Люіса Баса і Жазэфа Эўрара. Клюбны стадыён і аб’екты інфраструктуры былі пашкоджаныя, а былы выбітны гулец клюбу Альфонс Сыкс быў забіты ў баі. «Сэркль» аднавіў свае выступы ў 1919 годзе амаль цалкам новым складам. Адзіным гульцом, які яшчэ быў у шыхтах клюбу, быў Люіс Саіс. Спадзеваў на новую каманду амаль не было, але ў выніку «Сэркль» фінішаваў трэцім у лізе. У 1921 годзе клюб пастанаіў збудаваць помнік у гонар загінулых гульцоў на Першай сусьветнай вайне, але адкрыцьцё было азмрочанае трагедыяй, бо замоўлены біплян, які меўся праляцець над стадыёнам, упаў на зямлю. У выніку загінулі два пасажыры. Помнік па-ранейшаму існуе і зараз стаіць ля стадыёну Яна Брэйдэля.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Варлесан 1996
3 Сьцяг Летувы Аб Эдгарас Уткус 2000
4 Сьцяг Нарвэгіі Аб Еспэр Далян 2000
5 Сьцяг Сэрбіі Аб Борыс Попавіч 2000
6 Сьцяг Францыі ПА Фэлікс Лемарэшаль (ар. Манака) 2003
7 Сьцяг Францыі Нап Маляман Эфэкель (ар. Манака) 2004
8 Сьцяг Бразыліі ПА Эрык (ар. Флумінэнсі) 2004
9 Сьцяг Тога Нап Кевін Дэнке 2000
10 Сьцяг Бразыліі Нап Фэліпэ Аўгусту 2004
11 Сьцяг Эквадора ПА Алян Мінда 2003
17 Сьцяг Ганы ПА Абу Франсіс 2001
18 Сьцяг Бэльгіі Аб Сэна Міянг 1997
19 Сьцяг Бэльгіі Нап Казээм Алаігбэ 2003
20 Сьцяг Партугаліі Аб Флавію Назыньню (ар. Спортынг) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Бэльгіі Бр Максім Дэлянь 2001
22 Сьцяг Партугаліі ПА Леандру Лопіш 1998
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Нільс Дэ Вільдэ 2003
28 Сьцяг Бэльгіі ПА Ганэс Ван Дэр Бруген 1993
29 Сьцяг Францыі Аб Люіс Торэс 2001
32 Сьцяг Францыі Нап Рамарык Этонд (ар. Манака) 2005
34 Сьцяг Бэльгіі Нап Тыбо Сомэрс (капітан) 1999
41 Сьцяг Бэльгіі Аб Юго Сыке (ар. Фрайбург) 2002
66 Сьцяг Бэльгіі Аб Крыстыяан Равіч 2002
77 Сьцяг Францыі Аб Жардан Сэмэдо (ар. Манака) 2003
84 Сьцяг Бэльгіі Бр Бас Лянгенбік 2003
89 Сьцяг Бэльгіі Бр Сэбаст’ен Брузэс 1989
Сьцяг Францыі Бр Тама Дыдыён 1995

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]