Сэрхіё Агуэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэрхіё Агуэра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1988(1988-06-02)[1][2] (35 гадоў)
Рост 170 см
Вага 70 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2011
2011—2021
2021
Індэпэнд’ентэ
Атлетыка Мадрыд
Манчэстэр Сіці
Барсэлёна
36 (18)
175 (74)
275 (184)
4 (1)
Зборныя
2006—2021 Аргентына 101 (41)

Сэрхіё Леанэль «Кун» Агуэра дэль Кастыльлё (па-гішпанску: Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo; нарадзіўся 2 ліпеня 1988 году, Кільмэс, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Мянушку Кун атрымаў з-за любові да японскага пэрсанажу мультыплікацыйных фільмаў Кум-Куму. Мае пашпарт грамадзяніна Гішпаніі[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрхіё далучыўся да моладзевай сыстэмы «Індэпэнд’ентэ» ва ўзросьце дзевяці гадоў. Дэбютаваў за клюб у дарослым футболе ў 15 гадоў і 35 дзён, усталяваўшы гэтым самым рэкорд яке самы малады гулец у гісторыі лігі. Цягам некалькіх гадоў стаў асноўным гульцом клюбу. 30 траўня 2006 году Агуэра афіцыйна перайшоў у табар мадрыдзкага «Атлетыка» за 23 млн эўра, пераўзышоўшы папярэдні трансфэрны рэкорд клюбу[4].

28 ліпеня 2011 году «Манчэстэр Сіці» пацьвердзіў той факт, што Агуэра падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам[5]. Трансфэр, як паведамлялася, быў ацэнены ў памеры 38 мільёнаў фунтаў[6][7]. Сэрхіё дэбютаваў за клюб 15 жніўня ў гульні супраць «Сўонсі Сіці», якая скончылася перамогай манчэстэрцаў зь лікам 4:0. Агуэра выйшаў на замену на 59-й хвіліне забіў свой ​​першы гол за клюб пасьля дзевяці хвілінаў выхаду на пляцоўку.

У 2012 годзе атрымаў прэмію найлепшага гульца клюбу паводле вынікаў галасаваньня заўзятараў каманды.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 верасьня 2006 году Сэрхіё дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргентыны, замяніўшы ў матчы супраць зборнай Бразыліі на 66-й хвіліне Карляса Тэвэса. Сама гульня скончылася паразай аргентынцаў зь лікам 0:3.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка»:

«Манчэстэр Сіці»:

Аргентына:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Sergio Agüero // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в Sergio Leonel Agüero // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967.
  3. ^ Агуэро получил испанский паспорт(недаступная спасылка). championat.ru
  4. ^ Atlético agree fee for Independiente starlet. ESPN Soccernet.
  5. ^ Sergio Aguero joins Manchester City. MCFC.co.uk
  6. ^ Sergio Aguero completes £35 million transfer to Manchester City. Daily Telegraph
  7. ^ Manchester City move 'felt right' says Sergio Aguero. Independent

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]