Сэрхіё Бускетс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сэрхіё Бускетс
Сэрхіё Бускетс
Sergi Busquets i Burgos
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 ліпеня 1988 (27 гадоў)
Сабадэль, Гішпанія
Рост 189 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007— Барсэлёна 212 (6)
Зборныя
2008— Гішпанія 75 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
17 траўня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
28 сьнежня 2014.

Сэ́рхіё Буске́тс Бу́ргас (па-каталянску: Sergi Busquets i Burgos; 16 ліпеня 1988, Сабадэль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Барсэлёна» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барсэлёны» ў 1990-я гады[1]. Сэрхіё быў параўнальна малавядомым гульцом, калі ён далучыўся да першага складу «Барсэлёны» ў ліпені 2008 году, але ў канчатковым рахунку праз адносна кароткі пэрыяд часу, здолей стаць ня толькі выключным гульцом клюбу, але й важным гульцом нацыянальнай зборнай менш за год пасьля прафэсійнага дэбюта ў клюбе.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў за галоўную каманду «Барсэлёны» 13 верасьня 2008 году ў матчы супраць сантандэрскага «Расінгу». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 году ў Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна» гуляла супраць швайцарскага «Базэля», дзе Сэрхіё забіў свой ​​першы мяч за «Барсэлёну», той матч «Барсэлёна» перамагла зь лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзэрвовым складам супраць данецкага «Шахтару», Сэрхіё тады забіў свой ​​другі мяч за цяперашні клюб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 году Бускетс забіў першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі ў браму «Атлетыка» зь Більбао.

Сэрхіё ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сэйду Кейта й Яя Турэ. 27 траўня 2009 году ён выйшаў у стартавым складзе «Барсэлёны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе гішпанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес й Сэрхіё Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў лепшым клюбным турніры Эўропы, якія гулялі ў адным клюбе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Мартынэс і Мануэль Санчыс Антыюэлё з мадрыдзкага «Рэалу», а таксама Чэзарэ й Паолё Мальдыні зь італьянскага «Міляну».

На наступны сэзон Гуардыёля падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Сэрхіё наладзіў прадуктыўшную гульні ў зьвязку з Чаві й Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася й на сэзоне 2010—2011 гадоў. Футбаліст нават выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 году Сэрхіё падоўжыў кантракт з каталянскім клюбам да 2015 году[2].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 красавіка правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Гішпаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сыльву ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 2:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Барсэлёна»:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сэрхіё Бускетссховішча мультымэдыйных матэрыялаў