Сюлі-Прудом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэнэ Франсуа Арман Прудом
франц. Sully-Prudhomme
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Сюлі-Прудом
Нарадзіўся 16 сакавіка 1839(1839-03-16)[1][2][3][…]
Памёр 7 верасьня 1907(1907-09-07)[6][7] (68 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці з 1865
Мова француская
Узнагароды Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1901)
Подпіс Выява аўтографу

Сюлі-Прудом, сапр.: Рэнэ Франсуа Арман Прудом (па-француску: Sully-Prudhomme; 16 сакавіка 1839, Парыж — 6 верасьня 1907, Шатне-Малябры пад Парыжам) — францускі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1901) за «прызнаньне паэтычнай кампазыцыі, якая сьведчыць пра ўзвышаны ідэалізм, мастацкую бездакорнасьць і рэдкую камбінацыю ўласьцівасьцяў сардэчнасьці і розуму»[9].

Максім Багдановіч выкарыстаў радкі зь верша Сюлі-Прудома ў якасьці эпіграфа да свайго верша «Зорка Вэнэра». Верш «Разьбітая ваза» перакладзены на беларускую Сьцяпанам Ліхадзіеўскім

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і францускага ўладальніка крамы. Хацеў стаць інжынэрам, але захворваньне вачэй не дазволіла навучацца ў політэхнічным інстытуце. Вывучаў літаратуру і пасьля кароткай спробы заняцца прамысловасьцю перайшоў да юрыспрудэнцыі. Замест таго, каб працаваць у судзе, Сюлі-Прудом працаваў у бюро паверанага. Першая кніга паэзіі «Stances et Poèmes», выдадзеная ў 1965 годзе, была высока ацэненая сучасьнікамі і зрабіла аўтара вядомым. Ад 1881 году і да сваёй сьмерці Сюлі-Прудом быў сябрам Францускай акадэміі. Памёр 7 верасьня 1907 году[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ René François Armand Prudhomme // база зьвестак Léonore (фр.)ministère de la Culture.
  2. ^ Sully Prudhomme // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Sully Prudhomme // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ а б Сюлли-Прюдом // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  6. ^ Sully Prudhomme // http://data.nobelprize.org/page/laureate/569
  7. ^ Sully Prudhomme // (нявызначаны загаловак)
  8. ^ https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k6423517n/f329
  9. ^ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
  10. ^ "Sully Prudhomme - Biographical". Nobelprize.org. Nobel Media AB 2014. Праверана 9 Dec 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сюлі-Прудомсховішча мультымэдыйных матэрыялаў