Сямён Вальфсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямён Вальфсон
Дата нараджэньня 27 траўня (8 чэрвеня) 1894 або 1894[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1941[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, сацыёляг, філёзаф
Навуковая сфэра філязофія
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР

Сямён Якаўлевіч Вальфсон (8 чэрвеня [ст. ст. 27 траўня] 1894, Бабруйск — 1941, Менск) — дзяржаўны дзяяч БССР, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог.

Да Першае сусьветнае вайны вучыўся ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, з пачаткам вайны вярнуўся ў Расею. У 1919 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Сябар ЦВК БССР (1929—1938). Акадэмік АН БССР (ад 1928), акадэмік-сакратар Аддзяленьня грамадзкіх навук АН БССР (ад 1936). Прафэсар БДУ (ад 1921), дэкан факультэту права і гаспадаркі (1925—1930), першы намесьнік дэкана факультэта грамадзкіх навук БДУ (ад 1936). Дырэктар Інстытуту філязофіі й права (1931—1938).

У час хвалі рэпрэсіяў 1937—1938 змог трапіць у псыхіятрычны шпіталь (1938) і перабыць там, верагодна, да 1940. У 1940—1941 ізноў працаваў. Пасьля захопу Менску нямецкімі войскамі быў схоплены й забіты.

Дасьледаваў гісторыю філязофіі, сацыялёгіі, навукі й культуры, стан рэлігійнага жыцьця. Аўтар падручнікаў па дыялектычным матэрыялізьме. Дасьледаваў творчасьць Максіма Горкага, Аляксандра Пушкіна, І. Гурскага. Стварыў шэраг работ па праблеме фашызму: «Расавыя тэорыі фашызму і клясавае ходаньне» (1934), «Расавыя тэорыі» германскага фашызму" (1937) і інш.

Як літаратурны крытык выступаў з пазыцыяў вульгарнага сацыялягізму, палемізаваў з плынямі ў беларускім мовазнаўстве (на чале якіх называў Іосіфа Воўк-Левановіча й Пятра Бузука, Язэпа Лёсіка), прадстаўнікоў якіх вінаваціў, адпаведна, у схільнасьці да расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму і да «антыпралетарскага» моўнага пурызму; пазьней удзельнічаў у выпуску зборніку «Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі. Ідэалёгія і метадалёгія нацдэмакратызму» (1931). У сваёй прамове на паседжаньні, прысьвечаным трыццаціпяцігодзьдзю літаратурнае дзейнасьці Янкі Купалы (8 сьнежня 1940), «здолеў узьняцца над спрошчанасьцю сваіх [ранейшых] трактовак», адзначыў «незабыўныя гістарычныя заслугі Купалы».

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Диалектический материализм. Мн., 1922;
  • Марксизм и педагогика. Мн., 1924;
  • Плеханов. Мн, 1924;
  • Диалектический материализм. Ч. 1-3. 6-е изд. Мн., 1926;
  • За марксізм. Мн., 1928;
  • Сучасная рэлігійнасьць. Мн., 1930;
  • Супраць расавых тэорый. Мн, 1935;
  • Сям’я і шлюб у гістарычным развіцці. Мн., 1937;
  • В матрацной могиле: Повесть из жизни Генриха Гейне. Мн, 1940.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ВАЛЬФСОН Сямён Якаўлевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 1. — Мн., 1992.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
  • Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. — Мн., 2001. С. 49.
  1. ^ а б Vol'fson, Semen Jakovlevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі