Сяргей Багапш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Багапш
2-і прэзыдэнт Абхазіі
12 лютага 2005 — 29 траўня 2011
Папярэднік: Уладзіслаў Ардзінба
Наступнік: Аляксандар Анкваб
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Абхазія
29 красавіка 1997 — 20 сьнежня 1999
Прэзыдэнт: Уладзіслаў Ардзінба
Папярэднік: Генадзь Гагулія
Наступнік: Вячаслаў Цугба
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 сакавіка 1949(1949-03-04)[1]
Сухумі, Абхаская АССР, Грузінская ССР
Памёр: 29 траўня 2011(2011-05-29)[2][1] (62 гады)
Масква, Расея
Партыя:
Сужэнец: Марына Шонія
Дзеці: сын: Зураб
дачка: Ліяна
Адукацыя: Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі
Узнагароды: Герой Абхазіі[3]

Сярге́й Васі́льевіч Бага́пш (па-абхаску: Сергеи Багаҧшь; 4 красавіка 1949 году ў горадзе Сухумі, Абхазія — 29 траўня 2011 году ў Маскве, Расея) — другі прэзыдэнт часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага этэрамасьлічнага саўгасу. Пасьля службы ва Ўзброеных сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе станаў першым сакратаром Абхаскага абкаму ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе — першы сакратар ачамчырскага райкаму КП Грузіі.

Пасьля пачатку першых сутыкненьняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчытркі мост, і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненьнях быў паранены.

У 1992 годзе прызначаны першым намесьнікам прэм’ер-міністра замаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі. Падчас грузіна-абхаскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхаскіх вайсковых фармаваньняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.

У 1997 годзе прызначаны прэм’ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш пасьпяхова змагаўся са злачыннасьцю, масштабы якой пачалі зьніжацца, ліквідаваў запазычанасьць па заробках. Пачала адраджацца прамысловасьць, сельская гаспадарка, жыльлёва-камунальная гаспадарка.

У 1999 годзе прэзыдэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз зьмяніў урад (што ён рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморэнэрга».

У 2003 годзе прымаў удзел у стварэньні грамадзка-палітычнага руху «Адзіная Абхазія», які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2004 году. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 году прывёў да працяглага і цяжкага палітычнага крызісу, калі два асноўныя кандыдаты — Багапш і Рауль Хаджымба абвясьцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі ня змог вынесьці адназначнае рашэньне па выніках выбарах. Сытуація накалялася і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяньня. Але пры пасрэдніцтве Расеі былі праведзены перамовы, якія прынесьлі посьпех: Багапш стаў кандыдатам у прэзыдэнты, а Хаджымба — у віцэ-прэзыдэнты, які каардынуе дзейнасьць у галіне абароны, зьнешняй палітыкі і дзяржайнай бясьпекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 году. 12 сьнежня 2009 году быў пераабраны[4].

Быў таксама прэзыдэнтам Фэдэрацыі баскетболу Абхазіі. Жонка грузінка Марына Георгіеўна Шонія, сын Зураб, дачка Ляна. Сяргей Багапш шмат паліў і памёр у выніку праблемаў пасьля хірургіі лёгкіх[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]