Сяргей Бадроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Бадроў
Сергей Сергеевич Бодров
Імя пры нараджэньні Сяргей Сяргеевіч Бадроў
Дата нараджэньня 27 сьнежня 1971
Месца нараджэньня Масква, СССР
Дата сьмерці 20 верасьня 2002
Месца сьмерці Расея
Грамадзянства Расея
Месца вучобы
Занятак актор, рэжысэр, сцэнарыст
Навуковая сфэра акторства[d][1], фільм[1], тэлевізія[1] і кінарэжысура[d][1]
Гады дзейнасьці 19892002
Бацька Сяргей Бадроў[d]
Дзеці Вольга Сяргееўна Бадрова[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0091074
Подпіс Выява аўтографу

Сяргей Сяргеевіч Бадроў (па-расейску: Бодров Сергей Сергеевич; нарадзіўся 27 сьнежня 1971 — згінуў бязь ведама 20 верасьня 2002) — расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст. Сын Сяргея Бадрова-старэйшага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам 1989—1994 гадоў навучаўся на аддзяленьні мастацтва гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава (МДУ). З 1994 па 1996 год — асьпірант гэтага ж аддзяленьня. Потым працаваў школьным настаўнікам, кандытрам на фабрыцы «Ўдарніца», ратавальнікам на пляжы ў Італіі, журналістам. У 1997—1999 гадах працаваў вядоўцам тэлевізійнай праграмы «Погляд» («Взгляд») на Грамадзкай расейскай тэлевізіі. У 1998 годзе на катэдры гісторыі мастацтва МДУ абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Архітэктура ў вэнэцыянскім жывапісе Адраджэньня».

Першая значная роля ў кінэматографе была сыграна ў 1996 годзе (фільм «Каўкаскі нявольнік», пастаўлены рэжысэрам Сяргеем Бадровым-старэйшым). Найбольшую вядомасьць Сяргею Бадрову як актору прынесьлі фільмы рэжысэра Алексея Балабанава «Брат» і «Брат-2», якія парадаксальным чынам адлюстроўвалі расейскую рэчаіснасьць канца ХХ стагодзьдзя і ў постмадэрнісцкім рэчышчы абыгрывалі стэрэатыпы расейскага нацыянальнага характару і стаўленьне расейцаў да вакольнага сьвету, праўды і крыўды.

У 20012002 гадах Сяргей Бадроў вёў рэаліці-шоў «Астатні герой» («Последний герой») на Першым канале расейскае тэлевізіі.

Згінуў бязь ведама 20 верасьня 2002 году разам са здымачнай групаю пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне Паўночнай Асэтыі. Знаходзіўся там наздымках свайго другога (пасьля фільма «Сёстры») фільму з працоўнай назвай «Сувязны» («Связной»). У Сяргея Бадрова засталіся жонка Сьвятлана, дачка і сын.

Фільмасьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Арыгінальнае назва Ролю
1986 Я цябе ненавіджу Я тебя ненавижу

хлопчык у коннаспартыўным клубе

1989 Свабода — гэта рай Свобода — это рай зняволены ў калоніі
1992 Белы кароль, чырвоная каралева Белый король, красная королева паштальён
1996 Каўкаскі нявольнік Кавказский пленник Іван Жылін
1997 Брат Брат Даніла Багроў
1998 Стрынгер» Стрингер Вадзік
1999 Усход-Захад Восток-Запад Саша Васільеў
2000 Брат 2 Брат 2 Даніла Багроў
2001 Давай зробім гэта жвавеньк The Quickie Дзіма
2001 Сёстры Сёстры Рэжысёр, сцэнарыст, Даніла Багроў[2][3]
2002 Вайна Война капітан Мядзьведзеў
2002 Цалунак мядзьведзя Медвежий поцелуй Міша
2002 Сувязны (не скончаны) Связной Рэжысёр, сцэнарыст, смяцяр Аляксей Сямёнаў
2008 морфій Морфий Сцэнарыст

Сувязі зь Беларусьсю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьведчыць кандыдат філялягічных навук Тацьцяна Кабржыцкая: «У Ракаў прыязджалі тады (1984?) знакамітыя цяпер кінамастакі Бадровы. Сяргей Бадроў, цяпер папулярны актор і вядучы, сябраваў з нашымі дзецьмі. Наш Максім якраз чытаў „Чорны замак Альшанскі“, Бадроў-малодшы таксама захапіўся гэтымі ідэямі. І вось аднойчы на хутар прыйшла тэлеграма ад Адама Мальдзіса, што ня стала Валодзі. Дзеці даведаліся, і перад тым як ехаць у Менск на разьвітаньне зь ім, пайшлі, сабралі снапок з каласоў. І паклалі гэты снапок побач з Караткевічам…»[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]