Сяргей Бачарнікаў
|
Сяргей Бачарнікаў (нарадзіўся 28 лютага 1988 году, Харкаў, УССР) — расейскі біятляніст. Майстар спорту Расеі. З 2015 году чалец нацыянальнай зборнай Беларусі.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Удзельнік зімовай Унівэрсіяды 2011 году. Срэбраны прызэр чэмпіянату Расеі 2014 году і бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі-2012 у эстафэце ў складзе зборнай Масквы. У сэзоне 2013/14 прымаў удзел у Кубку IBU, заняў 63 месца ў агульным заліку. Лепшы вынік на этапах Кубка IBU — 6 месца ў гонцы перасьледу на этапе ў Абэртыліяхе ў сьнежні 2013 году. З сэзону 2015/2016 выступае за зборную Беларусі. У яе складзе ён дэбютаваў на этапах Кубка сьвету[1].
Уключаны ў беларускую зборную на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Агульны залік Кубку сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2016—2017 — 58 месца (60 пунктаў)