Сяргей Гурулёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Пятровіч Гурулёў
21 лютага 1953(1953-02-21) (71 год)
Месца нараджэньня Чыцінская вобласьць
Прыналежнасьць Беларусь
СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Гады службы 1974 — дасюль
Званьне Генэрал-лейтэнат
Камандаваў Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў — першы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Ордэн За службу Радзіме 2 ступені
Ордэн За службу Радзіме 2 ступені

Сяргей Пятровіч Гурулёў (нарадзіўся 21 лютага 1953, Чыцінская вобласьць, РСФСР) — беларускі вайсковец, генэрал-лейтэнат, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў — першы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Скончыў у 1974 годзе Благавешчанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню. Служыў камандзірам вучэбнага танкавага ўзводу, роты, начальнікам штабу — намесьнікам камандзіра танкавага батальёну ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Пасьля ў Групе савецкіх войскаў у НДР.

У 1986 скончыў з адзнакаю Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў. Далей служыў на Беларусі. Камандзір танкавага палка, мотастралковай дывізіі, асобнай мэханізаванай брыгады.

У 1997 паступіў у Ваенную акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, якую скончыў з адзнакай і залатым мэдалём.

Зь ліпеня 2000 — камандзір армейскага корпусу, зь лютага 2001 — начальнік Галоўнага штабу Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь — першы намесьнік міністра абароны.

4 сьнежня 2009 году прызначаны старшынём Ваенна-прамысловага камітэту[2].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ загад прэзыдэнта РБ № 687 ад 12 сьнежня 2001
  2. ^ Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка)  (рас.)
  3. ^ Партал прэзыдэнта РБ

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]