Сяргей Зьвераў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Зьвераў
Сяргей Зьвераў
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1963 (60 гадоў)
Месца нараджэньня Култук, Іркуцкая вобласьць, Расея
Рост 178 см[1]
С. Зьвераў у сеціве

Сяргей Анатольевіч Зьвераў (нарадзіўся 19 ліпеня 1963 году, Култук, Іркуцкая вобласьць) — расейскі стваральнік прычосак, стыліст, сьпявак. Вядучы і адзіны ўдзельнік рэаліці-шоў «Поўны фэшн» (Муз-ТБ) і «Зорка ў кубе» (МТБ), «Зоркі ў модзе» (RU.TV).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Анатольевіч Зьвераў нарадзіўся 19 ліпеня 1963 году ў пасёлку Култук недалёка ад Іркуцку ў сям’і чыгуначнага сьлесара Анатоля Зьверава. Пасьля трагічнай гібелі бацькі (разьбіўся на матацыкле) сям’я з 4-гадовым Сяргеем пераязджае ў м. Усьць-Каменагорск (Казахстан). У 1980-х гадах служыў ў шэрагах войска СССР (СПА) у Польшчы, дзе быў намесьнікам камандзіра ўзвода, сакратаром камсамольскай арганізацыі і даслужыўся да званьня старэйшага сяржанта[2]. Уступіў ў КПСС[2]. Атрымаў адукацыю па трох спэцыяльнасьцях: цырульнае мастацтва, дэкаратыўная касьметыка і кравец па вопратцы. У 1979 годзе трапіў у мадэльную прамыловасьць. Вучыўся ў Доме моды Парыжу і адначасова там і працаваў.

У 2007 годзе была выпушчана лялька «Стыліст Сяргей Зьвераў»[3].

Сяргей Зьвераў кіруе маскоўскім салёнам прыгажосьці «Сэлэбрыты» і зьяўляецца дырэктарам салёна «Сяргей Зьвераў»[4].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Анатоль Збвераў, разьбіўся на матацыкле ў 1967 годзе[5]. Маці Валянціна Цімафееўна працавала тэхнолягам на мясакамбінаце ў маладосьці ў пасёлку Култук, Іркуцкай вобласьці. Праз паўтара году пасьля сьмерці мужа выйшла замуж за кіроўцу аўтобуса, і з мужам пераехала ў Усьць-Каменагорск[6].

Брат Аляксандар Зьвераў (1961—1990), памёр ад астмы. Сын ад грамадзянскага шлюбу Сяргея Зьверава малодшы (нар. 25 жніўня 1993 году) — дыджэй[7].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў 4 разы афіцыйна жанаты па 2,5 году.

У 1995 годзе ў яго былі непрацяглыя адносіны з Натальляй Вятліцкай. Грамадзянская жонка Саша Проджэкт (Аляксандра Гінзбург) (нар. 26 красавіка 1986) у 2004—2005 гадах. Сустракаўся з колішняй удзельніцай гурта «Бліскучыя», а цяпер з супрацоўніцай музычнага тэлеканала RU.TV Юльянай Лукашовай. Аднак яны рассталіся, бо Сяргей аддаў перавагу сьпявачцы Паола. У 2010 годзе былі непрацяглыя адносіны з Ірынай Білык[8][9][10].

Прафесійная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай кліенткай была Тацьцяна Ведзянеева[11]. У розны час супрацоўнічаў з Алай Пугачовай, Багданам Цітамірам, Ксеніяй Сабчак[6], Людмілай Гурчанка, Лаймай Вайкуле, Валерыем Лявонцьевым, Ірынай Панароўскай і іншымі[6][12].

Працаваў у салёне ў Далорэс Кандрашова — трэнера зборнай СССР па цырульніцкім майстэрстве[13]. Сяргей Зьвераў удзельнічаў у ток-шоў «Вокны» у сюжэце пра незадаволенага бацькі — шахцёра, які абурыўся, што яго сын абраў прафэсію стыліста[14]. У 2006 годзе застрахаваў свае рукі 1 мільён долараў ЗША[15].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2006 — папараць
  • 2006—2007 — Мары Алісы
  • 2006—2009 — Клюб (усе сэзоны) — камэо
  • 2007 — У чаканьні цуду — камэо
  • 2007—2008 — Каханьне — ня шоў-бізнэс
  • 2009 — Як казакі … — стыліст Серж
  • 2009 — О, шчасьліўчык!
  • 2010 — Навагоднія сваты
  • 2011 — Самы лепшы фільм 3-ДЭ — селебрыты
  • 2012 — Чырвоны капялюш — стыліст-камэо
  • 2013 — Сашатаня — камэо

Тэатар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляе ў спэктаклі Людмілы Гурчанка «Бюро шчасьця».

Музычныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Ради тебя» (2006)
  • «Звезда в шоке…!!!» (2007)[16]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]