Сяргей Казека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Казека
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасьня 1986(1986-09-17)[1] (37 гадоў)
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крумкачы
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2009 Баранавічы 126 (19)
2010—2012 Гомель 89 (16)
2013 Менск 30 (2)
2014 Тарпэда-БелАЗ 29 (2)
2015 Шахцёр Салігорск 10 (0)
2016—2017 Спартакс 29 (1)
2018—2019 Узда 44 (12)
2020 Крумкачы 12 (2)
2023—4 Крумкачы 2 (1)
Трэнэрскія клюбы
2021 Крумкачы
2022—4 Крумкачы

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 жніўня 2023.

Сярге́й Казе́ка (нарадзіўся 17 верасьня 1986 году, Баранавічы, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Галоўны трэнэр футбольнага клюбу «Крумкачы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей зьяўляецца выхаванцам клюбу «Баранавічы», за асноўны склад якога выступаў з 2006 году. У 2010 годзе перайшоў у склад гомельскага клюбу, дзе быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клюбам трапіў у Найвышэйшую лігу.

У сьнежні 2012 году перайшоў у клюб «Менск»[2], дзе таксама хутка замацаваўся ў першым складзе. Выступаў на пазыцыі апорнага або цэнтральнага паўабаронцы. У канцы 2013 году перайшоў у жодзінскі клюб «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. Першую палову сэзону 2015 году быў вымушаны прапусьціць праз траўмы, зь ліпеня пачаў выходзіць на поле на пазыцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону 2015 «Шахцёр» пастанавіў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клюб[5].

У сакавіку 2016 году перайшоў у «Спартакс» зь Юрмалы[6]. Гэты клюб на той час ачольваў беларускі спэцыяліст Алег Кубараў. Зь верасьня 2017 году працаваў дзіцячым трэнэрам[7]. З 2018 году выступаў за клюб «Узда»[8], дзе цягам двух гадоў быў адным з асноўных гульцоў. У сакавіку 2020 года ўзмоцніў склад сталічных «Крумкачоў»[9], дзе гуляў у стартавым складзе. Па сканчэньні кар’еры ў «Крумкачах» застаўся ў структуры клюбу. З 2022 году займае пасаду галоўнага трэнэра сталічнага клюбу.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гомель»:

«Менск»:

«Спартакс»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 10 0
Узда 2018 Другая ліга 21 7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]