Сяргей Крывец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сяргей Крывец
Сяргей Крывец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1986 (29 гадоў)
Горадня, Беларусь
Рост 177 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мэц
Нумар 29
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2009
2009—2012
2012—2013
2013—2014
2014—
Лякаматыў
БАТЭ
Лех
Цьзянсу Сайнці
БАТЭ
Мэц
52 (15)
92 (28)
59 (8)
20 (1)
35 (18)
22 (1)
Зборныя
2004
2006—2009
2008—
Беларусь (да 19)
Беларусь (да 21)
Беларусь
11 (3)
25 (5)
31 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
14 сакавіка 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
7 чэрвеня 2015.

Сярге́й Крыве́ц (нарадзіўся 8 чэрвеня 1986, Горадня, БССР) — беларускі футбаліст, гулец францускага клюбу «Мэц» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Аўтар першага голу беларускіх клюбаў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, забітага падчас гульні зь «Ювэнтусам» (агульны лік — 2:2) 30 верасьня 2008 году. Найлепшы футбаліст Беларусі 2014 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’ера Сяргея пачалася ў Горадні, дзе ён займаўся ў ДзЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзімера Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад менскага клюбу «Лякаматыў». Паводле вынікаў чампіянату ў першай лізе 2004 году «Лякаматыў» атрымаў права выступаць у вышэйшай лізе, а Сяргей быў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу.

У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якого наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У 2009 паводле вынікаў апытаньня, якое праводзілася газэтай «Прессбол» Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.

У сьнежні 2009 году Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані[1]. «Лех» у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 году быў набыты кітайскім клюбам «Цьзянсу Сайнці»[2], дзе спачатку трывала гуляў у аснове, але з траўня 2013 году перастаў зьяўляцца на пляцоўцы. 21 чэрвеня 2013 году скасаваў кантракт з кітайскім клюбам «Цьзянсу Сайнці»[3].

6 ліпеня 2013 году вярнуўся ў БАТЭ, прычым падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2016 году[4][5][6][7]. Пачаў ня вельмі ўдала, гэтак 23 ліпеня 2013 году ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёру» не забіў пэнальці, у выніку чаго БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу эўрапейскага першынства. Але пазьней выправіўся ў чэмпіянаце Беларусі: тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёру», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клюб і атрымаць чарговае чэмпіёнства. У 2014 годзе стаў сапраўдным лідэрам клюбу, дзякуючы чаму БАТЭ зноўку здолеў выйсьці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Сваёй выніковай гульнёй зацікавіў францускі клюб «Мэц», куды перайшоў напрыканцы жніўня[8][9][10]. Сума трансфэру не была разгалошана. На момант сыходу з БАТЭ Сяргей зьяўляўся найлепшым бамбардзірам (10 пунктаў) і асыстэнтам (11 пунктаў) чэмпіянату Беларусі 2014 году.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ісьляндыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасьля пераезду ў Кітай улетку 2012 году перастаў трапляць у асноўную каманду. Па вяртаньні ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноўку атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

«Лех»:

«Цьзянсу Сайнці»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сяргей Крывецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў