Сяргей Мельнік (1995)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Мельнік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1995(1995-07-05)[1] (28 гадоў)
Рост 170 см
Вага 67 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ворша
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014 Менск-2 25 (1)
2015 Віцебск 14 (0)
2017 Баранавічы 8 (0)
2017 Смаргонь 12 (0)
2018 Мікашэвічы 10 (0)
2018 Андэрдог 9 (2)
2019 Арсэнал Койданаў 28 (1)
2020 Ашмяны-БДУФК 16 (0)
2021 Нафтан 32 (2)
2022—2023 Макслайн 44 (7)
2024—4 Ворша 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Сярге́й Ме́льнік (нарадзіўся 5 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Воршы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». Выступаў за юнацкія каманды клюбу, а ў сэзоне 2013 году трывала замацаваўся ў дублюючым складзе «Менску». Сэзон 2014 году таксама пачаў у дублі, але ў траўні 2014 году быў пераведзены ў склад фарм-клюбу «Менск-2», у складзе якога выступаў у Першай лізе.

Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Сяргей накіраваўся ў стан мазырскай «Славіі», але доўгі прагляд скончыўся беспасьпяхова[3]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у «Віцебск», і ў красавіку 2015 году падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У пачатку сэзона 2015 году гуляў за дубль віцебскага клюбу. 23 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў пачатковым складзе на пазыцыі правага паўабаронцы ў матчы супраць менскага «Дынама» (0:0).

У студзені 2016 году, пакінуўшы «Віцебск», праходзіў прагляд у складзе «Крумкачоў», але не падышоў[5] і ў выніку прапусьціў сэзон 2016 году праз траўмы. У пачатку 2017 году далучыўся да «Баранавічаў», у чэрвені замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У жніўні 2017 году стаў гульцом «Смаргоні»[6], пакінуў клюб па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году[7]. Сэзон 2018 году пачаў у складзе мікашэвіцкага «Граніту»[8], аднак у ліпені на ўзаемную згоду бакоў пакінуў клюб[9]. У жніўні 2018 году далучыўся да «Чысьці».

У лютым 2019 году дапоўніў склад дэбютанта Другой лігі койданаўскага «Арсэналу»[10]. Стаў трывалым гульцом стартавага складу каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2020 году пакінуў «Арсэнал»[11]. У красавіку 2020 году стаў гульцом «Ашмянаў-БДУФК», дзе гуляў у пачатковым складзе, аднак зь верасьня перастаў зьяўляцца на полі і ў кастрычніку пакінуў каманду. У пачатку 2021 году далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У студзені 2022 году пачаў трэнавацца з рагачоўскім «Макслайнам» і ў лютым склаў кантракт з клюбам[12]. У якасьці гульца стартавага складу дапамог «Макслайну» паводле вынікаў сэзону 2022 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» на сэзон 2023 году[13]. У сьнежні 2023 году пакінуў клюб[14]. У лютым 2024 году далучыўся да «Воршы»[15].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 14 0
Баранавічы 2017 Першая ліга 8 0
Смаргонь 12 0
Граніт 2018 Першая ліга 10 0
Чысьць 9 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]