Сяргей Паліцевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сяргей Паліцевіч
Сяргей Паліцевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 красавіка 1990 (25 гадоў)
Ліда, БССР
Рост 190 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Менск
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007
2008—2010
2009—2010
2011—
Нафтан
Крылы Саветаў
Нафтан
Дынама Менск
11 (1)
1 (0)
41 (6)
121 (8)
Зборныя
2014— Беларусь 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
27 чэрвеня 2015.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
30 сакавіка 2015.

Сярге́й Паліце́віч (нарадзіўся 9 красавіка 1990 году, Ліда, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца беларускага футбольнага клюбу «Дынама» (Менск) і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец лідзкага футболу, у 2007 годзе гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў асейскім клюбе «Крылы Саветаў» з Самары. Пазьней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.

У студзені 2011 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 году разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дублюючы склад[1], але празь месяц вярнуўся ў аснову[2] і зноўку заняў сваё месца ў цэнтры абароны.

У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[3]. У сэзоне 2014 году ўжо трывала выступаў у аснове на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сэзоне 2015 году, пасля сыходу з «Дынама» Дзьмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 траўня 2014 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з камандай Ліхтэнштайну.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2010, 2013, 2014

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сяргей Паліцевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў