Сяргей Шайгу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Шайгу
Міністар абароны Расеі
6 лістапада 2012 — цяперашні час
Папярэднік: Анатоль Сердзюкоў
Кіраўнік Маскоўскае вобласьці
11 траўня 2012 — 6 лістапада 2012
Прэзыдэнт: Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Барыс Громаў
Наступнік: Андрэй Вараб’ёў
Міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў
20 студзеня 1994 — 11 траўня 2012[1]
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Уладзімер Пуцін
Дзьмітры Мядзьведзеў
Уладзімер Пуцін
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: Руслан Цалікаў
Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў
17 красавіка 1991 — 20 студзеня 1994
Прэзыдэнт: Барыс Ельцын
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: пасада адменена
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 траўня 1955(1955-05-21)[2] (68 гадоў)
Партыя: КПСС, Адзіная Расея
Сужэнец: Ірына Шайгу
Дзеці: Юлія Шайгу[d] і Ксенія Шайгу[d]
Бацька: Кужугет Шайгу[d]
Маці: Аляксандра Шайгу[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Сярге́й Кужуге́тавіч Шайгу́ (па-расейску: Сергей Кужугетович Шойгу, па-тувінску: Сергей Күжүгет оглу Шойгу; нар. 21 траўня 1955 году, Чадан, Тува, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, міністар абароны Расеі з 6 лістапада 2012 году. Генэрал з 2003. Герой Расеі з 1999.

Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў (1991—1994), міністар па надзвычайных становішчах (1991—2012), кіраўнік Маскоўскае вобласьці (2012). Кіраўнік міжабласное партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расея» (2001—2002, разам зь Юрыем Лужковым і Менціймерам Шайміевым. Кіраўнік Расейскае краязнаўчае грамады (з 2009).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 21 траўня 1955 году ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённае газэты Кужугета Серэевіча Шайгу й Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)[4].

Вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня дзяржаўнай рады РСФСР і Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзтваў, з 1994 па 2012 год

Ад 1972 па 1977 год вучыўся ў месьце Краснаярск. У Інстытуце й атрымаў кваліфікацыю будаўніка[5].

У 1996 годзе стаў кандыдатам гаспадарчых навук[5][6].

Службовая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня вучобы пачаў рабіць на наступных пасадах:

  • 1977—1978 гг. — майстар трэсту «Прамхімбуд», м. Краснаярск.
  • 1978—1979 гг. — майстар, начальнік участка трэсту «Тувінбуд», м. Кызыл.
  • 1979—1984 гг. — старэйшы прараб, галоўны інжэнэр, начальнік будаўнічай управы СУ-36 трэсту «Ачынскалюмінбуд», м. Ачынск.
  • 1984—1985 гг. — намесьнік галавы трэстe «Саяналюмінбуд», м. Саянагорск.
  • 1985—1986 гг. — галава трэсту «Саянцяжсбуд», г. Абакан.
  • 1986—1988 гг. — галава трэсту «Абаканвагонбуд», г. Абакан.
  • 1988—1989 гг. — другі пісар Абаканского мескае ўправы КПСС, м. Абакан.
  • 1989—1990 гг. — наглядчык Краснаярскай абласной управы КПСС, м. Краснаярск.
  • 1990—1991 гг. — намесьнік старшыні дзяржаўнае рады РСФСР па чарцяжу й будове, м. Масква.
  • 1991 г. — старшыня Расейскага аддзела ратаўнікоў, м. Масква.
  • 1991 г. — старшыня дзяржаўнае рады РСФСР па надзвычайным становішчы, м. Масква.
  • 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнае рады Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў.
  • 1992 г. — назіраў за спробамі Расеі раздушыць Ічкерыю пад выглядам барацьбы з сутычкамі паміж асецінамі й інгушамі[7].
  • 1994—2012 гг. — міністар Расеі па справах грамадзянскае абароны, надзвычайнага становішча й выпраўленьня вынікаў стыхійных бедзстваў, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 траўня 2000 г. — намесьнік старшыні ўраду Расеі.
  • 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Барыса Ельцына[8].
  • З 1996 г. — сябра Рады бясьпекі Расеі.
  • 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі Ўладзімера Пуціна[9].
  • 11 траўня 2012 году нечакана для ўсіх прызначаны на пасаду галавы Маскоўскае вобласьці[10].
  • 6 лістапада 2012 году нечакана прызначаны міністрам абароны Расеі[11].

20 кастрычніка 2021 году ў Маскве падпісаў зь міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьняў аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка» і радыёлякацыйнай станцыі «Баранавічы» (Азярэчча, Клецкі раён)[12]. 25 траўня 2023 году ў Менску падпісаў з Хрэніным дакумэнты аб вызначэньні парадку ўтрыманьня расейскай ядзернай зброі ў сховішчы на тэрыторыі Беларусі[13].

Міжнародны вышук за злачынствы ва Ўкраіне (2014)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 ліпеня 2014 году Галоўная сьледчая ўправа МУС Украіны пачала сьледзтва па падазрэньні С. Шайгу ў падтрымцы грамадзянскае вайны ва Ўкраіне[14]. Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыму[15][16].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)[17] (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзяяч Тувы.
  • Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расеі, Ардоўская вобласьць, вёска Якаўлева. Савецкая дзяячка Тувы[18][19].
  • Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальніцай у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоваў зь міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. Шайгу[20].
  • Дзьве дачкі:
    1. Юлія Сяргееўна Шайгу (1977 году нараджэньня) — галава душэўнай дапамогі пры МНС Расеі (з 2002 году)[20][21][22].
    2. Ксенія Сяргееўна Шайгу (1991 году нараджэньня) — вучаніца[22].
  • Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнае Думы Расеі[22].
  • Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — лекар[22].
  • Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурор Маскоўскае вобласьці[23].

Слава[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскам раёне Тувы[24].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президента Российской Федерации от 11.05.2012 № 616 «О Шойгу С. К.»(недаступная спасылка)
  2. ^ а б Sergej Schojgu // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ https://pestisracok.hu/lavrov-es-sojgu-fogja-vezetni-az-egyseges-oroszorszag-jeloltlistajat-az-orosz-parlamenti-valasztason/
  4. ^ В Москве прощаются с Александрой Шойгу(недаступная спасылка)
  5. ^ а б Министр обороны. Министерство обороны Российской Федерации. Праверана 2014-12-23 г.
  6. ^ Шойгу Сергей Кужугетович. Организация государственного управления при прогнозировании чрезвычайных ситуаций в целях уменьшения социально-экономического ущерба (на примере землетрясений). Электронный журнал «Новые исследования Тувы». Праверана 2014-12-23 г.
  7. ^ Справка об обстоятельствах возникновения осетино-ингушского вооруженного конфликта, его развития и роли в нём федеральных органов власти и управления
  8. ^ Шойгу Сергей Кужугетович на сайте panorama.ru
  9. ^ Lenta.ru: В России: партию «Единство» возглавил Сергей Шойгу
  10. ^ Мособлдума утвердила кандидатуру С. Шойгу на пост губернатора Московской области(недаступная спасылка)
  11. ^ Шойгу стал главой Минобороны по рекомендации Медведева
  12. ^ Пагадненьні аб разьмяшчэньні ў Беларусі двух вайсковых аб'ектаў Расеі падоўжаны на 25 гадоў // Партал «Наша ніва», 8 лістапада 2021 г. Праверана 25 траўня 2023 г.
  13. ^ Хрэнін і Шайгу падпісалі дакумэнты аб парадку захоўваньня нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 траўня 2023 г. Праверана 25 траўня 2023 г.
  14. ^ МВС України відкрило кримінальне провадження стосовно посібників терористів — Шойгу і Малофєєва
  15. ^ МВД Украины возбудило дело в отношении Сергея Шойгу. ИТАР-ТАСС (22 июля 2014).
  16. ^ СКР объявил Авакова и Коломойского в международный розыск. ИТАР-ТАСС (21 июня 2014).
  17. ^ Государственный деятель Тувы Кужугет Шойгу похоронен в Москве // gov.tuva.ru, 03.12.2010(недаступная спасылка)
  18. ^ Мать Сергея Шойгу стала заслуженным работником сельского хозяйства Тувы
  19. ^ Старшая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.
  20. ^ а б Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3
  21. ^ «Власть», «Родня во власти», 24 сентября 2007
  22. ^ а б в г Высокопоставленные наследники
  23. ^ Мособлдума обсудит профессиональные качества кандидата в прокуроры — Известия
  24. ^ Федеральная информационная адресная система

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шойгу Сергей Кужугетович // Кто есть кто в России и в ближнем зарубежье: Справочник. — м: Издательский дом «Новое время», «Всё для Вас», 1993. — С. 740—742 ISBN 5-86564-033-X
  • Шойгу Сергей Кужугетович // Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — м, Астрель: АСТ, 2007, С. 525—526 ISBN 978-5-17-047056-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]