Сяргій Жадан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргій Жадан
Сяргій Жадан, 2022
Сяргій Жадан, 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 жніўня 1974 (49 гадоў)
Старабельск, Луганская вобласьць, УССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, паэт, пісьменьнік, перакладнік, эсэіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, сцэнічны артыст, сьпявак
Гады творчасьці 1990 — цяпер
Кірунак паэт, празаік, перакладчык, музыка
Мова украінская
Узнагароды
http://zhadan.info/

Сяргій Жада́н (па-ўкраінску: Сергій Вікторович Жадан; нарадзіўся 23 жніўня 1974 году ў горадзе Старабельск, Луганская вобласьць, Украіна) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Ляўрэат шматлікіх літаратурных узнагародаў. Вызнаецца за аднаго з самых таленавітых сучасных літаратараў Украіны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе Жадан скончыў Харкаўскі нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці германістыка, у 1999 годзе — асьпірантуру пры ім. Быў сябрам літаратурнае карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус».

Сяргій Жадан вядомы таксама як арганізатар літаратурных фэстываляў, рок-канцэртаў, пэрфомансаў. Ён прымаў актыўны ўдзел у мастацкім аздабленьні акцый грамадзянскай непакоры ў Харкаве падчас Аранжавай рэвалюцыі.

Цяпер працуе выкладчыкам у сваёй alma mater, стала жыве ў Харкаве.

Уначы 11 лютага 2017 году літаратар, які прыехаў на кніжную выставу ў Менск і Стральцоўскі паэтычны фэст, быў затрыманы беларускімі сілавікамі ў сваім пакоі ў гатэлі. Прычына — знаходжаньне ў расейскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасьці». Жадан правёў ноч у камэры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін[1]. Пасьля розгаласу і скандалу, беларускае МЗС анулявала Жадану забарону на ўезд у краіну. Разьвязаньне адбылося цягам некалькіх гадзін[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генэрал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў С. Жадана «Біг мак», які пазьней меў шэраг перавыданьняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзесяць тамоў выбраных твораў, якія карыстаюцца вялікім попытам. Творы Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў, у т. л. на беларускую.[3]

Перакладае зь нямецкае, польскае, расейскае і беларускае моваў.[3]

Вядомы як арганізатар літаратурных фэстаў, рок-канцэртаў, пэрформансаў.

Разам з гуртом «Собаки в космосі» Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).[3]

Сяргей Жадан наведваў Менск зь літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012, 2014, 2017 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыяжджаў у Менск разам з гуртом «Собаки в космосі».[3]

Арыгінальная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэтычныя зборнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Цытатнік» (1995)
  • «Генэрал Юда» (1995)
  • «Пэпсі» (1998)
  • «The very very best poems, psychodelic stories of fighting and other bullshit» (2000)
  • «Баляды пра вайну і адбудову» (2000)
  • «Гісторыя культуры пачатку стагодзьдзя» (2003)
  • «Цытатнік» (2005, месьціць ужо выдаваныя творы разам з тымі, што засталіся па-за межамі ранейшых зборікаў)
  • «Марадона» (2007)
  • «Этыёпія» (2009)
  • «Лілі Марлен» (2009)
  • Вогнепальні й ножові (2012)
  • Жыцьцё Марыі: Кніга вершаў і перакладаў (2015, у зборнік ўвайшлі пераклады Райнэра Марыя Рыльке ды Чэслава Мілаша)
  • Тампліеры: Новыя вершы, 2015—2016 (2016)

Кніжкі прозы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Біґ Мак» (2003)
  • «Дэпэш Мод» (2004)
  • «Anarchy in the UKR» (2005)
  • «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006)
  • «Біґ Мак²» (2007)
  • «Варашылаўград» (2010)
  • «Мэсапатамія» (2014)

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Раман «Дэпеш мод» / Перакл. Таццяны Урублеўскай (2006)[3];
  • Раман «Anarchy in the UKR» / Перакл. Алега Жлуткі (2012)[3], 2023[4];;
  • Выбранае «Украінскія авіялініі» / Перакл. Андрэя Хадановіча; з бонус-анталёгіяй «Адзінаццаць сяброў Жадана» перакладаў Алеся Аркуша, Уладзімера Арлова, Андрэя Вылінскага, Юрыя Гуменюка, Алега Жлуткі, Марыі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага, Марыі Пушкінай, Антона Рудака, Віталя Рыжкова (Кіеў: «Крок», 2015);
  • Раман «Варашылаўград» на беларускую пераклаў Віталь Латыш (Мн.: «Логвінаў», 2016)[3].
  • Вершы / Сяргій Жадан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 119, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Андрэя Хадановіча;
  • Інтэрнат : [раман] / Сяргій Жадан; пер. з укр. Н. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019.
  • Месапатамія. — 2023.
  • Іншае імя любові. — 2023.

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 — украінская прэмія «Кніга году Бі-Бі-Сі — 2010» за кнігу «Варашылаўград»[5]
  • 2006 — украінская прэмія «Кніга году Бі-Бі-Сі — 2006» за кнігу «Капітал»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргій Жадансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Па-беларуску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па-ўкраінску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]