Сястра (раман)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сястра
Жанр: раман
Аўтар: Кузьма Чорны
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1927—1928 (часопіс «Узвышша»)

«Сястра» — першы раман Кузьмы Чорнага, апублікаваны ў 1927—1928 гг. у часопісе «Узвышша». У гэтым творы аўтар раскрывае тэмы кастрычніцкага перавароту і пасьлярэвалюцыйнай сучаснасьці, гораду і вёскі, новага чалавека[1]. Гэта найбольш «гарадзкі» і найбольш «інтэлігенцкі» па матэрыяле з усіх раманаў К. Чорнага[1].

На думку М. Тычыны, у гэтым рамане пісьменьнік правяраў на трываласьць асновы старога гуманізму ў новых гістарычных умовах[2]. Вобраз Мані Ірмалевіч («сястры») зьяўляецца ўвасабленьнем душэўнасьці, высокае духоўнасьці, жаноцкасьці і хараства.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том трэці. Раманы. Мн., «Маст. літ.», 1973. — С. 532
  2. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 346. — 903 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Часопіс «Узвышша», 1927, № 2, № 4; 1928, № 1, № 2, № 3, № 4 — нумары, у якіх друкаваўся раман «Сястра» (часткова)