Сяўкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяўкі
лац. Siaŭki
Першыя згадкі: 1512 год
Былая назва: Севковцы (Сяўкоўцы)
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лоеўскі
Сельсавет: Бывалькаўскі
Насельніцтва: 336 чал. (2002)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2347
Паштовы індэкс: 247107
СААТА: 3230804030
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′0″ пн. ш. 30°32′39″ у. д. / 51.78333° пн. ш. 30.54417° у. д. / 51.78333; 30.54417Каардынаты: 51°47′0″ пн. ш. 30°32′39″ у. д. / 51.78333° пн. ш. 30.54417° у. д. / 51.78333; 30.54417
Сяўкі на мапе Беларусі ±
Сяўкі
Сяўкі
Сяўкі
Сяўкі
Сяўкі
Сяўкі

Сяўкі́[1]вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці, уваходзіць у склад Бывалькаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Першая зьвестка пра паселішча сустрэтая ў акце абмежаваньня Брагінскай воласьці 1512 г.[a], праведзенага згодна з указам караля Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхайла Васільевіча Збаражскага, які жадаў атрымаць яе «на вечнасьць»[3][b]:

…з таго балота ў Кабылі Брод, з таго брода ў Пясочню рэчку, тою рэчкаю ўздоўж папалам у сяло Брагінскае Дамамірку, каторая рэчка пайшла тапіламі і балотам у рэчку Чэрэтынскую ў Гнілушу, з Гнілушы праваю стараною ў Іванкаў востраў балотам уздоўж папалам у Белкіну, тою рэчкаю ў Калодну, з Калодны ў Крымок, тою рэчкаю ў востраў Сяўкоўскі, называны Доўгі, праваю стараною ў Сяўкоўку, з той рэчкі балотам уздоўж папалам у Дуброву Сяўкоўскую ў Ператок логам грываю ўперад праваю стараною ў Капец, адтуль у Крыніцу Чэрэтаваху, ад Чэрэтавахі логам праваю стараною ў прыдыскае гало папалам ровам, з таго гала і рову праваю стараною ў Кнітавую лазу ўздоўж папалам, тою лазою ў балота Загацішча…

З гэтага вынікае, што востраў Доўгі і Дуброва каля рэчкі Сяўкоўкі былі угодзьдзямі сяла Сяўкоў (Сяўкоўцаў), паўзь якія праходзіла мяжа Брагінскай воласьці зь іншымі ўладаньнямі, імаверна, зь Любецкай воласьцю.

Ад 1517 году Брагінскім маёнткам валодалі сыны М. Збараскага[c] князі Хведар (†1533), потым Аляксандар (†1555) Вішнявецкія. У 1559 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацьвердзіў права на Брагінскія добры князям Аляксандру, Максіму і Міхаілу Аляксандравічам Вішнявецкім. Князь Максім у 1565 годзе спачыў, не пакінуўшы нашчадкаў[6].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (разам з Брагінскай воласьцю і Сяўкоўцамі) было далучана да Кароны Польскай[7].

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урывак зь дзельчага ліста князёў-братоў Вішнявецкіх. 1574 г. Сяўкоўцы і Перка[8].
Сяўкоўцы на мапе Беларускія землі ў канцы XVI ст. ВГАБ.

У 1574 г. пры разьдзеле Брагінскага маёнтку паміж Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі «Село Севковцы з людми отчизными, з даню грошовою, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми» дасталося князю Міхайлу[9][d].

Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» Сяўкі[e] – у палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымалі у заставе ад ад паноў Канецпольскіх паны Сілічы[12]. Але ўжо ў 1833 годзе князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu», відавочна, выкупіўшы увесь маёнтак у крэдытораў[13].

Сьпіс дакумантаў з архіву князёў Шуйскіх.
Wieś Siewki ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

На 1754 год з 4 двароў (×6 — прыблізна 16 жыхароў) хутару Сяўкі Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых і 12 грошаў[14]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім. У сьпісе дакумэнтаў архіву князёў Шуйскіх згаданы інвэнтар 1760 году часткі добраў паноў Ракіцкіх. Сярод іх – вёска Сяўкі[f][15].

Згодна зь перапісам габрэйскага насельніцтва 1765 году, на хутары Сяўкі (Suwki) пражывалі 5 гаспадароў — плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[16].

Вёска Сяўкі прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сяўкі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[17]. Паводле «Камерального описания… Речицкой округи» 1796 г., вёску Сяўкі, супольную ўласнасьць братоў Людвіка і Алаіза Рафала Ракіцкіх, трымаў у арэндзе харунжы Антоні Мрачкоўскі[18].

У парэформавы пэрыяд вёска Сяўкі адміністрацыйна належала да Дзяражыцкай воласьці.

Згодна зь перапісам 1897 году, у Сяўках — 62 двары, 381 жыхар, школа граматы. Побач месьціўся пасёлак з 9 дварамі і 67 жыхарамі[2]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 74 двары, 508 жыхароў[19].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сяўкі ў складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Да 1 сьнежня 2009 году зьяўлялася цэнтрам Сяўкоўскага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Сяўкоўскага сельсавету ў Бывалькаўскі сельсавет[21].

Славутыя землякі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яўсей Канчар (1882-1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. ^ Поўны зьмест дакумэнту гл.:[4]
  3. ^ У 1490, 1511, 1512 гадох ён ужо, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да сьмерці, Вішнявецкім і Збараскім[5].
  4. ^ Чарнігаўскі гісторык І. В. Кандрацьеў сьцьвярджае, што князі Вішнявецкія ў 1574 г., сярод іншых памежных сёлаў, нібыта прыналежных раней да Любецкага староства, прыгарнулі да Брагіна і Сяўкоўцы[10]. Раней дасьледчык беспадстаўна атаясаміў Сяўкі зь вёскай Асек (Osiek), якая ў больш позьніх крыніцах колькі разоў згадвалася побач зь любецкім Малажынам. А вынікам усёй працы аўтара стала мапа-фантасмагорыя, зьмешчаная ў манаграфіі пра Любецкае староства[11]
  5. ^ У тарыфах 1734 і 1754 гадоў назва паселішча перайначана ў Chwenki, Chweńki. Але такая не сустракаецца ні раней, ні пазьней у іншых крыніцах.
  6. ^ Тут назва запісана дакладна — Siewki.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 70—71
  3. ^ НГАБ у Менску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1050
  4. ^ С. Бельскі. Акт абмежаваньня Брагінскай воласьці; Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 9—11
  5. ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku (надалей: Wolff J.). — Warszawa, 1895. S. 553
  6. ^ Wolff J. — S. 556
  7. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  8. ^ НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 871. А. 18адв.
  9. ^ Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Выпуск 1. – Мінск, 2000. С. 189 Публікацыя М. Ф. Сьпірыдонава
  10. ^ Kondratiew I. Wyznaczanie granic międzypaństwowych i administracyjnych na ziemi czernihowsko-siewierskiej w XVI–XVII wieku. // Realne i wyobrażone granice i rubieże Wielkiego Księstwa Litewskiego. / pod redakcją Doroty Michaluk. – Ciechanowiec: Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu-Instytucja Kultury Województwa Podlaskiego-Archiwum Główne Akt Dawnych, 2021. S. 140
  11. ^ Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 114 – 115, 153, 161, 162, 185, 324
  12. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. – Біла Церква, 2015. С. 284 – 285
  13. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  14. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 189
  15. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 1. S. 1
  16. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 711
  17. ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  18. ^ Петреченко І. Є. “Камеральное описание… Речицкой округи” 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  19. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 197
  20. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. — С. 85
  21. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]