Сілабічнае вершаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сілабі́чнае вершава́ньне — сыстэма вершаваньня, у аснове якой — чаргаваньне аднолькавай колькасьці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным месцам націску ў словах: францускай, армянскай, мовах цюрцкіх народаў (націск на апошнім складзе), у польскай (на перадапошнім), чэскай (на першым) і інш.

Асноўнымі рытмастваральнымі кампанэнтамі сілабічнага верша, апрача аднолькавай колькасьці складоў у радках (ад сямі да шаснаццаці), зьяўляюцца міжрадковыя паўзы, кляўзулы, рыфмы, цэзуры.

Гісторыя сілабічнага вершаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваёй дасканаласьці сілабічнае вершаваньне дасягнула ў францускай і італьянскай паэзіі XI—XII стст. Адтуль яно ў XV ст. перайшло ў польскую паэзію. З польскай вершатворчасьці сілабічнае вершаваньне на самым пачатку XVI ст. прыйшло ў беларускую літаратуру, стаўшы, як і антычны (мэтрычны) верш, галоўнай сыстэмай вершаваньня пісьмовай паэзіі Беларусі.

Сілабічнае вершаваньне ў беларускай літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш буйным беларускім сілабістам першай паловы XVII ст. быў С. Полацкі (1629—1680). Яшчэ ў XIX ст. сілабічнай сыстэмай вершаваньня карысталіся Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і іншыя паэты. Уплыў рускага сілаба-танічнага верша, а таксама сілаба-танічных формаў народнага верша на беларускую літаратурную сілабіку прывёў да яе паступовага адміраньня. Гэтаму садзейнічала і тое, што ў выніку ўваходжаньня Беларусі ў склад Расеі ў канцы XVIII ст. узьдзеяньне польскай мовы і польскай сілабікі на беларускую паэзію рэзка зьменшылася. З канца XIX ст. беларускае сілабічнае вершаваньне, праслужыўшы паэзіі амаль чатырыста гадоў, перастала існаваць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]